Спектакль паводле А.С.Пушкіна

3 кастрычніка студэнты філалагічнага факультэта наведалі спектакль у Гомельскай абласной бібліятэцы імя В.І. Леніна. Спектакль быў пастаўлены па матывах твора А. С. Пушкіна "Пікавая дама" народным аматарскім тэатрам "Грачи" і прысвечаны юбілею Аляксандра Сяргеевіча.

Цудоўная гульня акцёраў, неверагодна прыгожыя касцюмы і дэкарацыі дапамаглі гледачам не только пазнаёміцца з творам, але і перанесціся ў мінулыя часы, адчуць атмасферу нечага загадкавага і містычнага. Акцёры змаглі цудойна пераўвасобіцца ў персанажаў. У спектаклі присутнічалі юмар, містыка, надзея і расчараванне.

Эмоцыі пасля прагляду засталіся неверагодныя, гледачам спектакль вельмі спадабаўся. Спадзяёмся, што нам пашчасціць паглядзець яшчэ не адзін спектакль у выкананні "Грачей".

2011 Спектакль паводле А.С.Пушкіна. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates