“Пошук”

26.10.2024 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцый праходзіла на базе ДУА «Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі». Папярэдне членамі экспертнай камісіі – выкладчыкамі факультэта – былі вызначаны лепшыя навуковыя работы, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць. Выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі ў журы 4 секцый:

Лінгвістыка (беларуская мова)” (дац. Воінава А.М., дац. Кастрыца А.А. і дац. Шведава З.У.);

Літаратуразнаўства (беларуская літаратура)” (дац. Бярозка А.Ф., дац. Пятроўская Т.М., дац. Фіцнер Т.А.);

Лингвистика (русский язык)” (выкл. Беладзед В.А., выкл. Лабановіч А.В.);

Литературоведение (русская литература)” (ст. выкл. Азарава І.Б., ст. выкл. Грачанікава Я.Л.).

0

        26 кастрычніка журы ацэньвала прадстаўленне работы і ўменне вучняў весці дыскусію, якія паказалі, што вучні зацікаўлены навуковай работай, валодаюць матэрыялам і здольныя прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку. Трэба адзначыць крэатыў вучняў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы.

                                                                                                    З.У. Шведава

 

2011 “Пошук”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates