Прафарыентацыйная работа з алімпіяднікамі

14.01.2025 г. на базе аграрна-тэхнічнага каледжа была праведзена прафарыентацыйная работа з алімпіяднікамі, у якой прынялі ўдзел студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці "Журналістыка" Валенсія Галубовіч і студэнтка 4-га курса спецыяльнасці "Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)" Людміла Масанавец. Дзяўчаты разам з дэканам факультэта Аленай Мікалаеўнай Палуян правялі гутарку з вучнямі 9-11 класаў.

Падчас прафарыентацыі студэнткі расказалі аб магчымасцях, якія даюць такія спецыяльнасці як "Журналістыка", "Беларускай філалогія", "Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская/кітайская)". Вартае адзнакі і тое, што была закранутая і тэма ўступных экзаменаў. Валенсія распавяла пра іх спецыфіку для паступлення на новую для нашага факультэта спецыяльнасць "Журналістыка".

Безумоўна гэта быў адзін з нямногіх вопытаў для дзяўчат, на якім яны не ўпусцілі магчымасць падзяліцца сацыяльнымі сеткамі сваёй альма-матэр і раздаць флаеры з больш сціслай, але не менш важнай інфармацыя аб філфакаўскай сям'і. Шчыра дзякуем за такія магчымасці.

                                           Аўтар тэксту Людміла Масанавец,

студэнтка 4-га курса філалагічнага факультэта

 

2011 Прафарыентацыйная работа з алімпіяднікамі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates