Бацькоўскі сход на філалагічным факультэце
15 лістапада на філалагічным факультэце адбылася сустрэча кіраўніцтва факультэта і куратараў з бацькамі першакурснікаў .
Дэкан факультэта Алена Палуян пазнаёміла прысутных з арганізацыяй адукацыйнага працэсу, нарматыўнымі дакументамі , матэрыяльнай базай і магчымасцямі рэалізацыі студэнтамі сваіх творчых і навуковых здольнасцей.
Намеснік дэкана Алена Кастрыца расказала пра асаблівасці графіка вучэбнага працэсу, заліковыя і экзаменацыйных сесіі, кантрольныя мерапрыемствы , псіхола-педагагічнае суправаджэнне
Куратары акадэмічных груп Алена Федарава , Святлана Вяргеенка, Алена Кастрыца і Наталля Іванова падрабязна расказалі пра паспяховасць студэнтаў , іх дасягненні ў вучобе і творчасці .
Сустрэча пакінула прыемныя ўражанні, была карысная як для бацькоў, так і для кіраўніцтва факультэта і куратараў.













