З “Родным словам” па жыцці!

Філалагічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны правёў на базе ГАІРА творчую сустрэчу з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных устаноў, прымеркаваную да 90-годдзя факультэта.

Дэкан Алена Палуян расказала пра гісторыю і сённяшні дзень факультэта .

Рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з  тэматычным нумарам часопіса, які стаў вынікам сумеснага праекта рэдакцыі і філалагічнага факультэта .

Загадчык кафедры беларускай літаратуры Іван Штэйнер і прафесар Анжэла Мельнікава ў сваіх выступленнях акцэнтавалі ўвагу на вядомых выпускніках, якія рэалізавалі сябе як пісьменнікі і журналісты.

Прафесар Вольга Ляшчынская распавяла пра мовазнаўчыя і метадычныя даследаванні на старонках часопіса.

Пра ролю часопіса “Роднае слова” для студэнтаў і настаўнікаў у сваіх выступленнях гаварылі настаўнік-метадыст Яўген Есіс і галоўны рэдактар часопіса “БЯРОЗКА” Яніна Каралёва .

Было вельмі прыемна пачуць словы падзякі ад настаўнікаў –  удзельнікаў сустрэчы .

Зацікавіла слухачоў выступленне пісьменніка і журналіста Сяргея Шапрана, які пазнаёміў прысутных з гісторыяй беларускага шаржа і літаратурнага анекдота.

2011 З “Родным словам” па жыцці!. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates