НАПІСАНАЕ – ЗАСТАЕЦЦА

Падчас зімовай сесіі прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава пазнаёміла студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” завочнай формы навучання з экспазіцыяй літаратурнага музея “Аlma mater”. 

Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікалі матэрыялы, прысвечаныя выпускнікам 1940-х гадоў. Тады ў педагагічным інстуце імя В. Чкалава вучыліся Леанід Гаўрылаў, Мікола Сурначоў, Кастусь Кірэенка, Паўлюк Прануза, Міхась Даніленка, якія атрымалі дыпломы ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны.

З вялікай цікаўнасцю студэнты знаёміліся з асабістым архівам паэта Паўлюка Пранузы, якія  музею перадала  сям’я пісьменніка. Гэта рукапісы, фотаздымкі, кнігі, газеты ваенных гадоў, дзе надрукаваны вершы і артыкулы П. Пранузы. Паўлюк Пранізу прайшоў вайну, распісаўся на Рэйхстагу, а пасля працаваў настаўнікам, журналістам. Літаратурны музей Гомельскага ўніверсітэта “Аlma mater” спрыяе захаванню атмасферы творчасці і натхнення, выхаванню ў студэнтаў павагі да папярэднікаў,  гонару за сваю навучальную ўстанову.

2011 НАПІСАНАЕ – ЗАСТАЕЦЦА. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates