СУПРАЦОЎНІЦТВА З ГАІРА

Філалагічны факультэт нашага ўніверсітэта актыўна супрацоўнічае з іншымі ўстановамі адукацыі нашага горада, праводзіць актыўную прафарыентацыйную работу. Так, 16 лютага 2026 года прафесар кафедры беларускай літаратуры Мельнікава Анжэла Мікалаеўна па запрашэнні ўстановы адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” выступіла перад выкладчыкамі  школ і каледжаў. А. М. Мельнікава расказала  пра тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай літаратуры, а таксама пазнаёміла слухачоў са спецыфікай уступнай кампаніі, распавяла пра спецыяльнасці, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка на філалагічным факультэце. Лекцыя выклікала вялікую зацікаўленасць слухачоў.

2011 СУПРАЦОЎНІЦТВА З ГАІРА. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates