Любіць па-беларуску: матывы кахання і любові ў фальклоры і літаратуры

17.02.2026 дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна правяла прымеркаваны да Дня роднай мовы майстар-клас “Любіць па-беларуску: матывы кахання і любові ў фальклоры і літаратуры”. Слухачамі і актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 3 курса Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага. Найбольшую цікавасць выклікалі рубрыкі “Цікавосткі пра мову”, “Нечаканы класік” і шэраг інтэракыўных заданняў, якія з задавальненнем выконвалі ўдзельнікі майстар-класа.
Напрыканцы Ала Васільеўна распавяла навучэнцам-выпускнікам пра жыццё філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны, пра спецыяльнасці, якія могуць атрымаць абітурыенты, і выказала спадзяванне на будучыя сустрэчы з удзельнікамі мерапрыемства ў якасці студэнтаў нашай alma mater.

2011 Любіць па-беларуску: матывы кахання і любові ў фальклоры і літаратуры. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates