ДАСЛЕДАВАННЕ РЕГІЯНАЛЬНА-ЛАКАЛЬНЫХ ФАЛЬКЛОРУ АСАБЛІВАСЦЕЙ БЕЛАРУСАЎ
Несумненная навуковая каштоўнасць палявых даследаванняў мясцовай шматстайнасці традыцыйнай фальклорнай культуры Беларусі, у тым ліку і Гомельшчыны як аднаго з найцікавейшых рэгіёнаў, які захаваў у найбольшай ступені архаічныя жанравыя формы абрадавай паэзіі, рэшткі старажытнага міфалагічнага светаўспрымання беларусаў-палешукоў.
Асноўныя накірункі навуковай дзейнасці навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі:
1 Даследаванне рэгіянальна-лакальнай спецыфікі фальклору Гомельшчыны.
2 Фальклорныя традыцыі Гомельска-Бранска-Чарнігаўскага памежжа.
3 Беларускі фальклор у агульнаславянскім кантэксце.
4 Народная міфалогія беларусаў у сучасных запісах.
У выніку сістэматычнага і суцэльнага даследавання фальклору Гомельшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі былі запісаны аўтэнтычныя матэрыялы па абрадах і звычаях, песеннай творчасці, малых фальклорных жанрах, народнай міфалогіі і інш., якія склалі змест многіх выдадзеных навуковых фальклорна-этнаграфічных зборнікаў.
Варта прыгадаць назвы асобных выданняў: “Крыніц кармянскіх перазвоны” (2000), “Роднае: Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Гомельскага раёна” (2000), Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна” (2002), “Вечнае: Фальклорна-этнаграфічная спадчына Веткаўскага раёна” (2003), “Народная духоўная культура Брагіншчыны” (2007), “Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край: сучасны стан традыцыйнай культуры Лоеўшчыны” (2007), “Народная духоўная спадчына Гомельскага раёна” (2007), “Жаўруковая песня Радзімы: народныя духоўныя скарбы Буда-Кашалёўскага краю” (2008), “Хойнікшчыны спеўная душа: народная культура Хойніцкага краю” (2010), “Спрадвечнай мудрасці скарбонка: сучасны стан традыцыйнай культуры г. Мазыра” (2005), “Зямля чароўная дабра. Добрушскі край: гісторыя і сучаснасць” (2008), “Святло каштоўнасцей духоўных. Жлобінскі край: мінулае і сучаснасць” (2009), “Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю” (2010), “Нясвіжскага краю напеў векавы” (2012), “Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны: у 3 кн.” (2013), “Жыцця палескага бяздонныя глыбіні. Народная духоўная культура Петрыкаўскага раёна” (2014), “Глыбоччыны духоўнасці глыбіні: Народная духоўная культура Глыбоцкага раёна” (2014), “На берагах Дняпра і Друці: народная духоўная культура Рагачоўскага раёна” (2016).
RESEARCH OF THE REGIONAL AND LOCAL PARTICULARITIES OF THE BELARUSIAN FOLKLORE
НАУЧНО-ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКИЙ СЕКТОР: http://nis.gsu.by/