Аб удзеле студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў у Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Святло Скарынавых ідэй"

22 лістапада 2019 года на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны прайшла МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ "Святло Скарынавых iдэй", прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В. Анічэнкі.

Навуковы форум быў арганізаваны кафедрай беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.

У канферэнцыі прынялі ўдзел не толькі вядомыя мовазнаўцы, літаратуразнаўцы, фалькларысты і мастацтвазнаўцы з розных славянскіх краін, але і маладыя навукоўцы - студэнты, магістранты, аспіранты філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, якія толькі пачынаюць свой шлях у навуку.

Пленарнае пасяджэнне адкрыла дэкан філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” к. філал. н., дацэнт Палуян Алена Мікалаеўна, якая прывітала ўдзельнікаў навуковай сустрэчы і пажадала плённай навуковай працы.

Канферэнцыя "Святло Скарынавых ідэй" стала традыцыйнай на філалагічным факультэце. У гэтым годзе канферэнцыя была прысвечана 95-годдзю доктара філалагічных навук прафесара Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі, вядомага даследчыка гісторыі ўсходнеславянскіх моў, славіста міжнароднага ўзроўню, аднаго з пачынальнікаў беларускай скарыніяны і аднаго з ініцыятараў прысваення нашай вну ганаровага імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

Алена Львоўна Батурына, аспірант ГДУ імя Ф. Скарыны гаварыла пра рэцэпцыю нямецкай літаратуры і станаўленне рамантычнай плыні ў польскамоўнай літаратуры Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя.

А. Д. Дакукін, магістрант ГДУ імя Ф. Скарыны, выступіў з дакладам "Спецыфіка адлюстравання надвор’я ў пункцірах А. Разанава".

В. А. Каменюкова, магістрант ГДУ імя Ф. Скарыны,  расказала пра матыў пярэваратніцтва ў сучаснай беларускай прозе.

А. У. Дрывайла, студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны падрыхтавала паведмаленне пра вяселле ў вёсках Чамярысы і Хракавічы Брагінкага раёна.

Жадаем маладым даследчыкам навуковых поспехаў, плёну і навуковых дасягненняў!

 

2011 Аб удзеле студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў у Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Святло Скарынавых ідэй". Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates