Тэматыка работы СНДЛ

1. Навучанне студэнтаў асновам навукова-даследчай і іншай творчай работы, выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў яе правядзення.

2. Арганізацыя выкарыстання атрыманых вынікаў творчай дзейнасці студэнтаў у вучэбным працэсе і ў будучай практычнай рабоце. 

3. Кансультаванне студэнтаў па пытаннях збору інфармацыйнага матэрыялу, метадаў яго апрацоўкі, дэшыфравання культурнага зместу, дапамога ў арганізацыі самастойнай работы. 

4. Вывучэнне тэарэтычных пытанняў фразеалогіі, парэміялогіі, кагнітывістыкі, лінгвакультуралогіі з пазіцый аднаго з прыярытэтных накірункаў даследавання мовы, яе адзінак – кагнітыўнай лінгвістыкі, кагнітыўна-інтэрпрэтацыйнай і антрапалагічнай парадыгм і новага, лінгвакультуралагічнага, даследавання ў мовазнаўстве, сфарміраванага ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стст.

5. Лінгвакультуралагічнае даследаванне механізмаў уключэння і перадачы ў семантыцы ўстойлівых выразаў культурнай інфармацыі. 

6. Вывучэнне нацыянальнай самасвядомасці скрозь прызму ўстойлівых выразаў як адзінак мовы і адзінак «мовы» культуры беларускага народа. 

7. Вывучэнне пластоў культуры беларусаў і кодаў культуры і іх тэматычнай прадстаўленасці на матэрыяле фразеалагізмаў як знакаў, што ўтвораны на перакрыжаванні мовы і культуры з мэтай апісання і ацэньвання таго, што адбываецца ў свеце.

8. Падрыхтоўка матэрыялаў, артыкулаў студэнтамі па пытаннях рэпрэзентацыі ўстойлівымі адзінкамі мовы асобных фрагментаў культуры беларускага народа, яго светаўспрымання і светаразумення, адлюстраванага ва ўстойлівых адзінках, для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях, публікацыі.

9. Узбагачэнне слоўніка ўстойлівых выразаў студэнтаў, павышэнне культуры маўлення, стылістычнай дыферэнцыяцыі і функцыянавання ўстойлівых адзінак у маўленні. 

10. Выпрацоўка ўменняў і навыкаў выкарыстання студэнтамі лінгвакультуралагічнай інтэрпрэтацыі ўстойлівых адзінак, выяўленне характарыстык і культурных сэнсаў устойлівых адзінак у каштоўнаснай карціне свету беларусаў.


 

ПЛАН

работы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ) «Мова і культура беларусаў» пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны 

на 2023-2024 навучальны год 

 

1 Збор фактычнага матэрыялу па праграме «Мова і культура беларусаў» з фразеалагічных слоўнікаў - Студэнты І-IV курсаў  спец. “Беларуская філалогія”, “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” - на працягу вучэбнага года

Інтэрпрэтацыя фразеалагічных адзінак у святле лінгвакультуралогіі - Студэнты 3-4 курса Масанавец Л., Якаўленка К. - на працягу вучэбнага года

3 Выкананне курсавых работ па тэматыцы СНДЛ - Студэнты ІІІ-ІV курсаў спец. “Беларуская філалогія”, “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”- на працягу года

Напісанне дыпломных работ па тэматыцы  СНДЛ - Студэнты IV курса спец. “Беларуская філалогія”  - на працягу года

5 Правядзенне пасяджэнняў СНДЛ па тэматыцы лабараторыі (гл. тэматыку пасяджэнняў) на працягу года


 

 

 

2011 Тэматыка работы СНДЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates