Магістранты - пераможцы рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2017 года
- Подробности
- Просмотров: 774
Кафедра беларускай мовы віншуе пераможцаў рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2017 года і іх навуковых кіраўнікоў.
З гонарам адзначае, што сярод пераможцаў - сённяшняя магістрантка кафедры беларускай мовы Барсукова Наталля Васільеўна.
За навукова-даследчую работу "Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў народных калыханках: лінгвапрагматычны аспект" (Навуковы кіраўнік – Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна, д.ф.н., прафесар кафедры беларускай мовы) Наталля Васільеўна атрымала дыплом ІІ ступені.
Шчыра віншуем і жадаем плёну ў далейшых навуковых даследаванняў і поспехаў у навукова-даследчай працы!!!
Магістранты кафедры 2017-2018 вучэбнага года
- Подробности
- Просмотров: 901
1. Барсукова Наталля Васільеўна, 2 гады навучання
Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар Станкевіч А.А.
Тэма магістарскай дысертацыі «Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў творах дзіцячага фальклору: лінгвапрагматычны аспект»
2. Гусакова Яна Александраўна, 1 год навучання
Навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт Хазанава К.Л.
Тэма магістарскай дысертацыі «Лексіка традыцыйнай беларускай кулінарыі: семантыка, генезіс, дэрывацыя»
3. Даніленка Вольга Пятроўна, 1 год навучання
Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар Ляшчынская В. А.
Тэма магістарскай дысертацыі «Рэпрэзентацыя хітрасці ў фразеалогіі беларускай мовы»
4. Дуброўская Дар'я Ігараўна, 1,5 гады навучання (завочнае навучанне)
Навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт Паплаўная Л.В.
Тэма магістарскай дысертацыі «Ваенная тэрміналогія ў беларускай мове: парадыгматычныя і сінтагматычныя сувязі»
5. Кірчанка Кара Генадзьеўна, 1 год навучання
Навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт Ермакова А.М.
Тэма магістарскай дысертацыі «Канцэпт 'аблава' і моўныя сродкі яго рэалізацыі ў аднаіменнай аповесці Васіля Быкава»
6. Мызянкова Марыя Валер'еўна, 1 год навучання
Навуковы кіраўнік - к.ф.н. дацэнт Мінакова Л.М.
Тэма магістарскай дысертацыі «Структурна-семантычныя асаблівасці медыцынскай тэрміналогіі ў беларускай мове»
Аспірантура/Магістратура
- Подробности
- Просмотров: 921
Пры кафедры беларускай мовы дзейнічаюць магістратура і аспірантура, якія рыхтуюць навуковыя кадры для нашай вну і іншых вну краіны.
Кожны год перспектыўныя выпускнікі філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў ГДУ імя Ф. Скарыны паступаюць у магістратуру. Магістранты маюць больш грунтоўныя магчымасці займацца навуковай дзейнасцю.
Вучэбны план па спецыяльнасці вышэйшай адукацыі другой ступені (магістратура) вывучаюць цыкл дысцыплін кандыдацкіх экзаменаў і заліку:
- філасофія і метадалогія навукі,
- замежная мова,
- асновы інфармацыйных тэхналогій.
Разам з тым, магістранты спецыяльнасці “Мовазнаўства” вывучаюць дысцыпліны спецыяльнай падрыхтоўкі.