Аспірантура/Магістратура
Пры кафедры беларускай мовы дзейнічаюць магістратура і аспірантура, якія рыхтуюць навуковыя кадры для нашай вну і іншых вну краіны.
Кожны год перспектыўныя выпускнікі філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў ГДУ імя Ф. Скарыны паступаюць у магістратуру. Магістранты маюць больш грунтоўныя магчымасці займацца навуковай дзейнасцю.
Вучэбны план па спецыяльнасці вышэйшай адукацыі другой ступені (магістратура) вывучаюць цыкл дысцыплін кандыдацкіх экзаменаў і заліку:
- філасофія і метадалогія навукі,
- замежная мова,
- асновы інфармацыйных тэхналогій.
Разам з тым, магістранты спецыяльнасці “Мовазнаўства” вывучаюць дысцыпліны спецыяльнай падрыхтоўкі.
Сярод іх:
- педагогіка і псіхалогія вышэйшай школы,
- сучасныя накірункі мовазнаўства,
- метадалогія лінгвістычных даследаванняў,
- філасофія мовы і камунікацыі,
- лінгвакультуралогія,
- канцэптуалізацыя і катэгарызацыя свету ў фразеалогіі,
- мова скрозь прызму культуры,
- этнапсіхалінгвістыка,
- эмацыянальная лінгвістыка,
- кагнітыўная лінгвістыка,
- асновы нейралінгвістыкі,
- мова і мадэляванне сацыяльнага ўзаемадзеяння,
- камп’ютарна-апасродкаваная камунікацыя,
- дыскурсіўны аналіз тэксту,
- асновы парэміялогіі,
- сацыялінгвістыка,
- гендарная лінгвістыка.
Дадзены вучэбны план разлічаны на тэрмін навучання 2 гады.
Таксама пры кафедры беларускай мовы ў 2017-2018 вучэбным годзе працуе магістратура з вучэбным планам, разлічаным на 1 год навучання і арыентаваным на выпускнікоў, якія закончылі вну ў 2017 г. вучэбны план магістратуры з тэрмінам навучання 1 год таксама ахоплівае цыкл дысцыплін кандыдацкіх экзаменаў і заліку (філасофія і метадалогія навукі, замежная мова, асновы інфармацыйных тэхналогій). а ў цыкл дысцплін спецыяльнай падрыхтоўкі, акрамя дысцыплін дзяржаўнага кампанента (педагогіка і псіхалогія вышэйшай школы, метадалогія лінгвістычных даследаванняў), уваходзяць модулі "Актуальныя накірункі сучаснай лінгвістыкі", "Мова і культура", "Мова і грамадства ў кагнітыўным аспекце".
Вывучэнне ўказаных курсаў садзейнічае павышэнню ўзроўню падрыхтоўкі магістарскіх дысертацый, абарона якіх становіцца плённым вынікам навучання ў магістратуры.
Магістранты кафедры беларускай мовы 2017-2018 вучэбнага года:
1. Барсукова Наталля Васільеўна, 2 гады навучання
Навуковы кіраўнік – Станкевіч А.А.
Тэма магістарскай дысертацыі «Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў творах дзіцячага фальклору: лінгвапрагматычны аспект»
2. Гусакова Яна Александровна, 1 год навучання
Навуковы кіраўнік – Хазанава К.Л.
Тэма магістарскай дысертацыі «Лексіка традыцыйнай беларускай кулінарыі: семантыка, генезіс, дэрывацыя»
3. Даніленка Вольга Пятроўна, 1 год навучання
Навуковы кіраўнік – Ляшчынская В. А.
Тэма магістарскай дысертацыі «Рэпрэзентацыя хітрасці ў фразеалогіі беларускай мовы»
4. Дуброўская Дар'я Ігараўна, 1,5 гады навучання (Завочнае)
Навуковы кіраўнік – Паплаўная Л.В.
Тэма магістарскай дысертацыі «Ваенная тэрміналогія ў беларускай мове: парадыгматычныя і сінтагматычныя сувязі»
5. Кірчанка Кара Генадзьеўна, 1 год навучання
Навуковы кіраўнік – Ермакова А.М.
Тэма магістарскай дысертацыі «Канцэпт “аблава” і моўныя сродкі яго рэалізацыі ў аднаіменнай аповесці Васіля Быкава »
6. Мызянкова Марыя Валер'еўна, 1 год навучання
Навуковы кіраўнік - Мінакова Л.М.
Тэма магістарскай дысертацыі «Структурна-семантычныя асаблівасці медыцынскай тэрміналогіі ў беларускай мове»