Материалы
Актуальныя праблемы філалогіі 2021
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў
пры ГДУ імя Ф. Скарыны
Філалагічны факультэт
запрашаюць
студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, у сферу навуковых інтарэсаў якіх уваходзяць актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, перакладазнаўства,
апублікаваць вынікі сваіх даследаванняў у зборніку навуковых артыкулаў
“Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 14”.
Традыцыйна ў зборнік “Актуальныя праблемы філалогіі” ўключаюцца навуковыя публікацыі, якія адлюстроўваюць вопыт рознабаковага асэнсавання праблем мовазнаўства, літаратуразнаўства і фалькларыстыкі
Праблемнае поле артыкулаў:
- Стылістыка. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
- Дыялекталогія. Гісторыя мовы. Этымалогія.
- Мастацкая літаратура.
- Тэорыя і практыка перакладу.
- Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
- Этналінгвістыка. Традыцыйнае народнае мастацтва. Кнігадрукаванне.
- Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
Прымаюцца артыкулы на беларускай і рускай мовах.
Просім Вас да 25 мая 2021 года прадставіць звесткі аб аўтары, артыкул у раздрукаваным і электронным выглядзе (назва файла – прозвішча аўтара), звесткі аб праверцы на плагіят (text.ru). Артыкул павінен быць абавязкова адрэдагаваны (пасля тэксту павінна змяшчацца рукапісная паметка: “ТЭКСТ ВЫЧЫТАНЫ” + ПОДПІС І РАСШЫФРОЎКА ПРОЗВІШЧА НАВУКОВАГА КІРАЎНІКА).
Матэрыялы, якія не адпавядаюць патрабаванням да афармлення, прымацца да друку не будуць.
ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ:
Аб’ём – да 5 старонак;
Шрыфт – Times New Roman 15;
Міжрадковы інтэрвал – адзінарны;
Абзац –1,0 см;
Палі: верхняе –2,0 см, ніжняе –2,5 см, левае –3,0 см, правае –2,0 см.
Першым радком (з левага боку, курсівам) пазначаецца УДК
Праз 2 інтэрвалы – (пасярэдзіне, праз 1 пусты радок паўтлустым шрыфтам) – ініцыялы (з прабелам паміж імі) і прозвішча аўтара; на наступным радку – ініцыялы (з прабелам паміж імі) і прозвішча навуковага кіраўніка, вучоная ступень і званне ў фармаце “д-р філал. навук” або “канд. філал. навук” (усё паўтлустым курсівам).
Ніжэй праз радок назва артыкула (не больш за два радкі) друкуецца пасярэдзіне паўтлустым шрыфтам прапіснымі літарамі (Caps Lock).
Праз радок на той жа мове, што і артыкул, падаецца анатацыя (500 – 600 знакаў, не менш за пяць поўных радкоў), якая павінна ўтрымліваць характарыстыку праблемы, мэту, навуковую навізну і асноўныя вынікі.
Праз радок – тэкст.
Двукоссі ў тэксце дапускаюцца толькі ў наступным графічным выяўленні «…».
Ініцыялы аддзяляюцца ад прозвішча неразрыўнымі прабеламі.
Цытаты на фактычны матэрыял прыводзяцца абавязкова ў двукоссях у наступным графічным выяўленні «…». Фактычны матэрыялы павінен мець спасылкі на крыніцы даследавання.
Тэкст правяраецца на плагіят.
Плануецца арганізацыйны ўнёсак за публікацыю.
Выданне зборніка “Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 14” запланавана на верасень-кастрычнік 2021 года. Запланавана рассылка электроннага варыянта зборніка.
Адрас для карэспандэнцыі: Беларусь246019, г.Гомель, вул.Савецкая, 108, ГДУ імя Ф. Скарыны, філалагічны факультэт, кафедра беларускай мовы, Хазанавай Кацярыне Львоўне, тэлефон 602-265, 8(029)7302069 (вайбер, ватсап)
E-mail: hazanova*gsu.by
Звесткі аб аўтары
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
|
Месца вучобы, працы, службовы адрас |
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку навуковага кіраўніка |
|
Месца працы, службовы адрас навуковага кіраўніка |
|
Навуковая ступень, званне, пасада навуковага кіраўніка |
|
Кантактныя тэлефоны (служб., маб., хатні) |
|
Назва артыкула |
|
Хатні адрас: |
|
|
|