Материалы

Дзень адчыненых дзвярэй - 2014

22 сакавіка 2014 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 30 чалавек, некаторыя вучні прыехалі з бацькамі. Прыемна, што акрамя адзінаццацікласнікаў школ нашага горада і вобласці на сустрэчы прысутнічалі выпускнікі з іншых абласцей краіны (ДУА “СШ № 1 г. Маладзечна” Мінскай вобласці і ДУА “СШ № 2 г. Бабруйска” Магілёўскай вобласці). Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта У.А. Бобрык, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчык кафедры беларускай мовы А.М. Ермакова.


2011 philology. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates