ІІІ этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”

17.03.2023 на базе філалагічнага факультэта праходзіў ІІІ этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у намінацыі “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура”. Лепшыя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нашай вобласці – Есіс Яўген Валер’евіч, Зямлянік Таццяна Мікалаеўна, Галіцкая Мая Аляксандраўна – паказалі свае майстар-класы на студэнтах 2-3 курсаў нашага факультэта, якім такі актыўны вопыт быў вельмі карысным.

Есіс Яўген Валер’евіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №16 г.Мазыра”, прапанаваў майстар-клас “Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні на ўроках літаратуры: значэнне, структура, перспектывы выкарыстання”, мэтай якога было паказаць, як фармуляваць кампетэнтнасна-арыентаванае заданне, якімі паказчыкамі яно характарызуецца і чаму вучыць такое заданне.

Зямлянік Таццяна Мікалаеўна, настаўніца ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Турава”, прапанавала майстар-клас “Казка – у жыцці падказка”, мэтай якога было пазнаёміць з паняццем медыяграматнасці: умець знаходзіць патрэбную інфармацыю ў сеціве, аналізаваць і ацэньваць паведамленні ў розных відах, жанрах і формах медыя і ствараць уласныя медыятэксты.

Галіцкая Мая Аляксандраўна, настаўніца ДУА “Чабатовіцкая сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна”, прапанавала майстар-клас “Стужка часу як адзін са спосабаў развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры”, мэтай якога было пазнаёміць з прапанаваным прыёмам візуалізацыі, паказаць розныя яго віды і спосабы выкарыстання.

Нашы будучыя настаўнікі былі вельмі задаволены ўдзелам, высока ацанілі прафесіяналізм настаўнікаў, наглядна пазнаёміліся з прымяненнем розных прыёмаў і формаў працы на ўроку. Дзякуем арганізатам за выбар філалагічнага факультэта ў якасці пляцоўкі для правядзення такога конкурсу.

З.У. Шведава

IMG-b5ec90586cbd107acea9c04ce28a1211-V

 

IMG-23a0949db4855516636a580fa4235569-V

 

IMG-43df785106b4118702ef4c5511fe19df-V

 

IMG-0f62c8d4fdc1c830748632e3ae368fa1-V

 

IMG-a4508bee770b0ac9ec5459898a64a5b5-V

 

IMG-4adcbb0764737e7f681f369c92da344e-V

 

IMG-0e104b86a7cfef1f6a4a2f50770f9bc1-V

 

IMG-451b975b69acfb6837769925c85e1179-V

 

IMG-3ce5baf5c26b46a213597415dd598d0c-V

 

IMG-f1d70afcd0765c20cdc029adbc6b99bc-V

 

IMG-83193533cc1341c0ce2cd15d137e8266-V

2011 ІІІ этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates