РЫХТУЮЦЦА БУДУЧЫЯ ДАСЛЕДЧЫКІ, ТВОРЧЫЯ І ІНІЦЫЯТЫЎНЫЯ НАВУЧЭНЦЫ

22 сакавіка 2025 года на базе і па ініцыятыве супрацоўнікаў ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля” адбылася чарговая, ужо ХХІ, Адкрытая канферэнцыя “Свабодны выбар”. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел навучэнцы ад 5 па 11 класы з розных навучальных устаноў г. Гомеля, Гомельскай вобласці, а таксама вучні з Бранска і горада Зеленагорска Рэспублікі Татарстан.

Праца канферэнцыі, як заўсёды, была арганізавана па секцыях, на якіх былі заслуханы падрыхтаваныя навукова-даследчыя работы навучэнцаў школ, гімназій, каледжаў па розных напрамках у межах дысцыплін школьных праграм. Экспертныя камісіі для ацэнкі выступленняў навучэнцаў з навукова-даследчымі работамі, прэзентацыямі былі складзены з ліку  настаўнікікаў-прадметнікаў гімназіі № 10 і запрошаных выкладчыкаў з розных факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Секцыя беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, у склад экспертнай камісіі якой увайшлі Н.В. Жаўняк, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 10 г. Гомеля, А.В. Брадзіхіна, дацэнт кафедры беларускай літаратуры  УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, В.А. Ляшчынская, прафесар кафедры беларускай мовы УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, доктар філалагічных навук, прафесар. 

Чарговая штогадовая канферэнцыя “Свабодны выбар” навучэнцаў горада Гомеля і Гомельскай вобласці наглядна паказвае творчы падыход у навучанні моладзі, пачынаючы са школы, ліцэя, каледжа. Гэта і падрыхтоўка абітурыентаў, будучых студэнтаў, і, галоўнае, творчых і ініцыятыўных людзей, якія ўжо са школьных гадоў шукаюць адказы на пытанні, думаюць над іх вырашэннем, знаходзяць адказы, вучацца аналізаваць, авалодваюць майстэрствам выступлення, падрыхтоўкай і афармленнем навуковай работы.

                                                                                          В.А. Ляшчынская

2011 РЫХТУЮЦЦА БУДУЧЫЯ ДАСЛЕДЧЫКІ, ТВОРЧЫЯ І ІНІЦЫЯТЫЎНЫЯ НАВУЧЭНЦЫ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates