Мэты і задачы СНДЛ

 

Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў

  • Павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў у рамках СМК, удасканаленне арганізацыйнай работы СНДЛ. Навучанне студэнтаў асновам навукова-даследчай і іншай творчай работы, выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў яе правядзення.
  • Арганізацыя выкарыстання атрыманых вынікаў творчай дзейнасці студэнтаў у вучэбным працэсе і ў вытворчасці.
  • Кансультаванне студэнтаў па пытаннях выкарыстання наглядных дапаможнікаў, камп’ютарнай тэхнікі і сучасных камп’ютарных тэхналогій, дапамога ў арганізацыі самастойнай работы.
  • Вывучэнне ўсебаковага ўзаемадзеяння адзінак мовы з духоўнай культурай.
  • Павышэнне ўзроўню арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці студэнтаў.
  • Вывучэнне і павышэнне ўзроўню культуры вуснага маўлення студэнцкай моладзі.
  • Збор, сістэматызацыя і вывучэнне фактычнага матэрыялу, які адлюстроўвае матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў у гаворках Гомельшчыны і ў беларускай літаратурнай мове.
  • Моўны аналіз народнагаспадарчай лексікі Гомельшчыны.
  • Лінгвістычны аналіз каляндарна-абрадавай лексікі ў гаворках Гомельшчыны
  • Аналіз сямейна-абрадавай лексікі Гомельшчыны.
  • Складанне картатэкі лексікі матэрыяльнай і духоўнай культуры Гомельшчыны.
  • Падрыхтоўка матэрыялаў “Слоўніка абрадавай лексікі Гомельшчыны”.
  • Удзел у мерапрыемствах па прагандзе дасягненняў СНДЛ, падрыхтоўка лепшых закончаных работ для ўдзелу ў міжнародных, рэспубліканскіх, універсітэцкіх канферэнцыях, смотрах, конкурсах, выставах.
  • Арганізацыя правядзення навукова-метадычных студэнцкіх семінараў для атрымання навыкаў прафесійных зносін, абмену навуковай інфармацыяй, выпрацоўкі педагагічных і прафесійных якасцей стуэнтаў-філолагаў.
  • Метадычная дапамога студэнтам у самастойнай рабоце пры падрыхтоўцы да практычных заняткаў, напісанні рэфератаў і дакладаў, у выкарыстанні вучэбнай ліатарутры, наглядных дапаможнікаў, перыядычных выданняў, якія маюцца ў СНДЛ «Лексіка матэрыяльнай і  духоўнай культуры беларусаў».
2011 Мэты і задачы СНДЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates