Метадычны семінар
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў
пры ГДУ імя Ф. Скарыны
Кафедра беларускай мовы
25 красавіка 2018 года
праводзяць
Міжнародны навукова-метадычны семінар
“Інавацыі ў выкладанні моў"
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і іншыя славянскія.
Тэкст даклада дасылайце на адрас Аргкамітэта да 20 красавіка 2018 года.
Матэрыялы семінара будуць выдадзены як зборнік навуковых артыкулаў. Знешнім (завочным) удзельнікам зборнік будзе высылацца ў электронным выглядзе (у фармаце .pdf) на ўказаны імі адрас электроннай пошты пры паўторным запросе на адрас Аргкамітэта пасля заканчэння канферэнцыі. Рассылка праз паштовыя аддзяленні Аргкамітэтам не прадугледжана.
Патрабаванні да афармлення артыкулаў
1. Тэкст артыкула павінен уключаць: індэкс УДК, анатацыю на мове артыкула.
- УДК размяшчаецца злева без абзаца, набіраецца 12 кеглем.
- Прозвішча, ініцыялы аўтара размяшчаюцца праз 1 інтэрвал па цэнтры без абзаца, набіраюцца курсівам малымі літарамі 14 кеглем
- Назва артыкула размяшчаецца праз 1 інтэрвал па цэнтры без абзаца, набіраецца вялікімі літарамі 14 кеглем.
- Тэкст анатацыі размяшчаецца праз два інтэрвалы па шырыні, водступ для тэксту анатацыі 1,3, набіраецца 11 кеглем.
2. Аб'ём - да 5 старонак
– Палі – усе па 2 см
– Шрыфт TNR, 14 кегль праз 1 інтэрвал
– Абзац 1,25 см.
– Тэкст артыкула набіраецца праз 1 інтэрвал пасля тэксту анатацыі 14 кеглем.
– Спасылкі на літаратуру даюцца ў квадратных дужках
3. Спіс выкарыстанай літаратуры і крыніц набіраецца праз 1 інтэрвал пасля асноўнага тэксту з абзаца 11 кеглем.
Адрас для карэспандэнцыі: Беларусь246019, г.Гомель, вул.Савецкая, 108, ГДУ імя Ф. Скарыны, кафедра беларускай мовы Тарасенка Марыі Віктараўне. Т. 602-265.
E-mail: кафедра беларускай мовы: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Заяўка
на ўдзел у Міжнародным навукова-метадычным семінары
“Інавацыі ў выкладанні моў”
УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”
Прозвішча, імя, імя па бацьку
|
|
Месца працы, службовы адрас |
|
Навуковая ступень, званне, пасада |
|
Кантактныя тэлефоны (служб., маб., хатні) |
|
Назва даклада |
|
Хатні адрас: |
|
|
|