ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

У студзені 2019 года традыцыйна праводзіцца ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры для навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяй і каледжаў.

Выкладчыкі філалагічнага факультэта прынялі актыўны ўдзел у алімпіядзе ў якасці членаў журы.

На працягу трох дзён 95 навучэнцаў Гомеля і Гомельскай вобласці выконвалі заданні, дэманстравалі свае веды, навыкі, вопыт, творчыя здольнасці.

Першы тур – напісанне водгуку на паэтычны або празаічны тэкст. Другі – комплекснае заданне па мове і літаратуры. Трэці – вуснае выказванне на прапанаваную тэму. 

Многія вучні прадэманстравалі добрае валоданне беларускай мовай, веданне асноўных арфаграфічных, лексічных і граматычных норм. Журы было прыемна ўражана высокім узроўнем пісьменнасці работ.

Для ўдзельнікаў алімпіяды і настаўнікаў члены журы правялі разбор заданняў і аналіз вынікаў.

Алімпіяда – гэта спаборніцтва. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені. А выпускнікі 2019 года атрымалі персанальныя запрашэнні і кансультацыі пра ўніверсітэт, філалагічны факультэт, асаблівасці правядзенні ўступных экзменаў.

А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта




2011 ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates