Свабодны выбар 2019
Дацэнты кафедры беларускай мовы Мінакова Людміла Мікалаеўна і Вяргеенка Святлана Ангатольеўна прынялі ўдзел у журы ХV Адкрытай канферэнцыі вучэбна-даследчых прац вучняў "Свабодны выбар - 2019", якая праводзілася 23 сакавіка 2019 г. ў ДУА "Гімназія № 10 г. Гомеля". Вучні школ Гомеля і Мазыра падрыхтавалі цікавыя паведамленні па тэмах сваіх навуковых даследаванняў. Лепшыя работы былі ўзнагароджаны дыпломамі.