ПАПЯРЭДНЯЯ ЭКСПЕРТЫЗА ДЫСЕРТАЦЫІПАПЯРЭДНЯЯ ЭКСПЕРТЫЗА ДЫСЕРТАЦЫІ

29 кастрычніка 2026 года адбылося пасяджэнне пашыранага навуковага семінара філалагічнага факультэта для правядзення папярэдняй экспертызы па дысертацыі і аўтарэфераце на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук Дакукіна Аляксандра Дзмітрыевіча на тэму «Канцэптасфера мастацкага свету Алеся Разанава». Навуковым кіраўніком дысертацыі з’яўляецца доктар філалагічных навук, прафесар А. М. Мельнікава. А. Д. Дакукін у 2018 г. скончыў з адзнакай ГДУ імя Ф.  Скарыны, а пазней магістратуру (2020 г.) і аспірантуру (2023 г.) нашага ўніверсітэта. Прымаў удзел у ХХVII Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў (2020 г.), па выніках якога работа “Філасофская скіраванасць творчасці Алеся Разанава” атрымала 1 катэгорыю. У 2022 годзе ўзнагароджаны прэміяй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненне значных вынікаў пры правядзенні фундаментальных даследаванняў у галіне грамадскіх, гуманітарных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук. У 2023 годзе А. Дз. Дакукіну была прызначана Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і атрыманы грант Міністэрства адукацыі на правядзенне навукова-даследчай работы “Канцэптасфера мастацкага свету Алеся Разанава”.

Экспертамі па дысертацыі выступілі доктар філалагічных навук, прафесар,загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнер, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры А.В. Брадзіхіна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Т.М. Пятроўская. Старшынёй пасяджэння выступіла дэкан філалагічнага факультэта А. М. Палуян.          

Майстар-клас для будучых журналістаў

У рамках курса гісторыі мастацтваў для будучых журналістаў быў праведзены практычны майстар-клас, прысвечаны тром ключавым стылям у гісторыі жывапісу: сфумата, імпрэсіянізму і барока.
Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне ў студэнтаў цэласнага ўспрымання мастацкіх эпох праз практычную дзейнасць. Навучэнцы не проста азнаёміліся з тэорыяй, але і ўзнавілі тэхнічныя прыёмы, характэрныя для кожнага стылю.
Правядзенне падобных майстар-класаў дазваляе будучым журналістам развіваць візуальную пісьменнасць і эстэтычны густ, што з'яўляецца важнай часткай прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне культуры і мастацтва.
Арганізатар: дацэнт Т.М. Пятроўская

ЛІТАРАТУРНЫ ГАСТРАТУР: “ШТО ЕЛІ НАШЫ ПРОДКІ Ў ХІХ СТАГОДДЗІ?”

29-30 верасня група БФ-21 разам з дацэнтам Брадзіхінай Алай Васільеўнай здзейснілі літаратурны гастратур “Што елі нашы продкі ў ХІХ стагоддзі?”. Студэнты пазнаёміліся з творамі, у якіх узгадваюцца стравы нацыянальнай кухні, даведаліся пра традыцыйныя рэцэпты і іх сучасныя адаптацыі, абмеркавалі, у якіх кафэ Гомеля можна пакаштаваць беларускую кухню. Студэнты прайшлі квэст ва ўніверсітэцкім буфеце, знайшоўшы ўсе традыцыйныя нацыянальныя стравы, якія там прапануюцца, пасля прынялі ўдзел у віктарыне, дзе трэба было пазнаць традыцыйную страву па фота і адгадаць твор(ы), у якіх яна згадваецца.
Скончылася мерапрыемства сумесным паяданнем дранікаў. Ешце беларускае!

Speaking club "Family and friends " для студентов специальности РИ

29 мая состоялось финальное заседание разговорного клуба "Family and Friends" для иностранных студентов, изучающих английский язык. На очередной встрече студенты на английском языке обсудили национальную моду, а также подвели годовые  итоги работы клуба. Самым активным участникам были вручены грамоты.

Студенты филологического факультета призёры XVI Международного Пушкинского фестиваля «Друзья, прекрасен наш союз»

Студенты филологического факультета приняли участие в открытом конкурсе чтецов «Мы к пушкинским строкам, что к роднику, спешим…» XVI Международного Пушкинского фестиваля «Друзья, прекрасен наш союз».

Работы Айджемал Агамырадовой и Бахар Атаевой были отмечены дипломами 2 степени.
Подготовила студентов Людмила Дробышевская, куратор РИ-34.

Подкатегории

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates