Віншуем удзельнікаў канферэнцыі і іх настаўнікаў!

26.10.2019 на базе УА “ГАІРА” праходзіла Гомельская абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў “Пошук”. Выкладчыкі кафедры беларускай мовы праф. В.А. Ляшчынская, дац. А.М. Воінава, дац. С.А. Вяргеенка, дац. Н.П. Цімашэнка, дац. З.У. Шведава былі задзейнічаны ў рабоце журы секцыі “Лінгвістыка” (беларуская мова), дац. Л.М. Мінакова – у журы секцыі “Літаратуразнаўства” (беларуская літаратура).


Папярэдне работы вучняў былі прачытаны і прааналізаваны нашымі выкладчыкамі, для удзелу ў канферэнцыі адабраны лепшыя работы.

На канферэнцыі вучні павінны былі прадставіць сваю работу, даказаўшы яе актуальнасць, паказаўшы асноўныя вынікі работы, пры гэтым улічвалася якасць мультымедыйнай прэзентацыі, валоданне мовай і кругагляд аўтара работы. Вучні прадэманстравалі зацікаўленасць у навуковай працы і жаданне прадаўжаць тэму даследавання.

Віншуем усіх удзельнікаў канферэнцыі і іх настаўнікаў!

 

IMG-2560

 

IMG-2557

 

IMG-2558

2011 Віншуем удзельнікаў канферэнцыі і іх настаўнікаў!. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates