Універсітэцкія суботы - лістапад 2019

23 лістапада  2019 года на філалагічным факультэце ў рамках праекта “Універсітэцкія суботы” адбылася сустрэча вучняў школ № 40 і №72 г. Гомеля з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта.

З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Н.П. Цімашэнка, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, паказалі, як шанаваць і захоўваць інфармацыю, назапашаную стагоддзямі і падзей недалёкага мінулага.

Былі праведзены цікавыя і змястоўныя экскурсіі ў музеі “Alma-mater” (прафесар кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. А.М. Мельнікава) і літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка” (дацэнт кафедры рускай і сусветнай літаратуры, к.ф.н. дац. Н.П. Капшай); паказалі кабінеты кітайскай мовы, польскай мовы і інш.

Н.П. Капшай запрасіла вучняў да сябе на заняткі і паказала, як праходзіць вучэбны працэс.

Студэнты нашага факультэта Дрывайла Аляксандра (БФ-21) і Пархоменка Яўген (БФ-31) пазнаёмілі вучняў са структурай факультэта і паказалі, як цікава праходзіць студэнцкае жыццё, выкарыстаўшы прэзентацыю і відэаролікі; таксама прапанавалі вучням адказаць на некаторыя пытанні віктарыны па рускай і беларускай мовах. У выніку ўсе атрымалі невялікія прызы і буклеты факультэта.

         Дарагія выпускнікі, філалагічны факультэт чакае вас!

 

2011 Універсітэцкія суботы - лістапад 2019. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates