Прэзентацыя новага вучэбнага дапаможніка

 

5 сакавіка 2020 года дацэнтам кафедры З.У. Шведавай была праведзена прэзентацыя новага вучэбнага дапаможніка д.ф.н. праф. В.А.Ляшчынскай “Ідыяматыка беларускай мовы ў лінгвакультуралагічным асвятленні” студэнтам 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”.

З.У. Шведава расказала, якія важнейшыя тэарэтычныя пытанні лінгвакультуралагічнага падыходу ў даследаванні мовы ўвогуле і фразеалагічных адзінак, ці ідыёмаў, беларускай літаратурнай і дыялектнай мовы ў прыватнасці, асвятляюцца ў вучэбным дапаможніку. Праілюстравала, як праводзіцца аналіз ідыёмаў з пэўнымі кампанентамі, што суадносяцца з рознымі кодамі культуры беларусаў, у выніку чаго на аснове вобразаў, унутранай формы, адбору кампанентаў пры ўтварэнні выяўляецца фон «акультуранага» ўсведамлення свету чалавекам, выясняецца матываванасць культурна значных сэнсаў у семантыцы фразеалагізмаў і тая роля, якую яны здольны выконваць як знакі «мовы» культуры – выступаць эталонамі, стэрэатыпамі і сімваламі. Паказала на прыкладзе канкрэтных фразеалагізмаў, што фрагменты фразеалагічнай карціны свету беларусаў адлюстроўваюць і рэпрэзентуюць практычны і духоўны светапогляд носьбітаў мовы праз абраныя паняцці як складаныя ментальныя ўтварэнні, якія вызначаюцца паняційным, вобразным, фактуальным і каштоўнасным зместам.

         Прэзентацыя суправаджалася віктарынай на веданне фразеалагізмаў беларускай мовы.

 

IMG-3061

 

IMG-3067

 

 

2011 Прэзентацыя новага вучэбнага дапаможніка . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates