У рамках прафарыентацыі

У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 14 і 17 сакавіка 2020 г. былі праведзены выязныя лабараторныя заняткі па педагагічным практыкуме ў ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”. Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі камбінаваныя ўрокі беларускай мовы па тэме “Марфалагічны разбор прыметніка” і “Правапіс не(ня) з прыметнікамі” ў 6”Г” класе, праведзеныя настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Жаўняк Наталляй Валер’еўнай.

Мэта заняткаў – выпрацаваць у студэнтаў уменне аналізаваць урок: вызначаць мэту ўрока, яго структуру, метады і прыёмы і інш. Такога роду заняткі вельмі карысныя для студэнтаў 3 курса, якія, на жаль, пазбаўлены азнаямляльна-адаптацыйнай практыкі, якая па старой праграме была прадугледжана на 3 курсе, і яшчэ не бачылі школы.

Дзякуем кіраўніцтву гімназіі і настаўніцы, што не адмовілі і паказалі выдатныя ўрокі.

IMG-3132

 

IMG-3133

 

IMG-3135

2011 У рамках прафарыентацыі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates