Нетрывіяльныя заняткі

У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 16 красавіка 2021 г. былі праведзены выязныя заняткі па педагагічным практыкуме ў ДУА “Гімназія №51 г. Гомеля”. Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі розныя віды ўрокаў: камбінаваны ўрок беларускай мовы па тэме “Злучнік” у 7 класе, праведзены настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Кірушкінай Марыяй Іванаўнай, урок беларускай літаратуры з выкарыстаннем работы ў малых групах па тэме “Вобразы Сашы і Пятра ў аповесці “Непаўторная вясна” І.Шамякіна” ў 9 класе і ўрок-падарожжа па беларускай мове па тэме “Злучальныя злучнікі” ў 7 класе, праведзеныя настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Афанасьевай Наталляй Васільеўнай.

 

Мэта заняткаў – выпрацаваць у студэнтаў уменне аналізаваць урок: вызначаць мэту ўрока, яго тып, структуру, метады і прыёмы і інш. Такога роду заняткі вельмі карысныя для студэнтаў 3 курса, якія толькі пачалі знаёміцца з методыкай выкладання беларускай мовы і беларускай літаратуры і яшчэ не бачылі школы.

Дзякуем кіраўніцтву гімназіі і настаўніцам, што не адмовілі і паказалі ўзорныя ўрокі.

IMG-5425

 

IMG-5426

 

IMG-5427

 

IMG-5430

 

IMG-5431

 

IMG-5432

 

IMG-5433

 

IMG-5434

2011 Нетрывіяльныя заняткі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates