Школа будучага настаўніка

18 мая 2021 года на філалагічным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў 2-3 курсаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія” з настаўнікам-метадыстам беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 6 г.Рагачова» Бедняковай Ірынай Валянцінаўнай. Сустрэча арганізавана дэканам факультэта А.М. Палуян і дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У.Шведавай з мэтай знаёмства нашых студэнтаў з выкарыстаннем электронных адукацыйных рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры.

 

Настаўнік-метадыст І.В. Беднякова пазнаёміла студэнтаў з распрацаваным ёю інфармацыйна-адукацыйным рэсурсам “Сіняя птушка”, паказала магчымасці гэтага сайта, а таксама правяла майстар-клас па выкарыстанні ўласных напрацовак у вучэбным працэсе.

Дзякуем Ірыне Валянцінаўне за слушную і карысную інфармацыю, якая дапаможа нашым студэнтам – будучым настаўнікам – больш якасна рыхтаваць канспекты ўрокаў па беларускай мове і літаратуры, а ў будучым праводзіць гэтыя ўрокі з магчымасцю выкарыстання разнастайных форм працы.

IMG-5673

 

IMG-5676

 

IMG-5677

 

IMG-5680

 

IMG-5683

 

IMG-5684

 

IMG-5686

 

2011 Школа будучага настаўніка. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates