МЕТАДЫЧНЫ СЕМІНАР «ПРАКТЫКА-АРЫЕНТАВАНАЕ НАВУЧАННЕ Ў ВНУ І ШКОЛЕ: ТРАДЫЦЫІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ»

15 снежня 2021 г. у рамках стажыроўкі на кафедры беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выкладчыкі кафедры беларускай мовы А.М.Воінава і З.У. Шведава прынялі актыўны ўдзел у метадычным семінары «Практыка-арыентаванае навучанне ў ВНУ і школе: традыцыі і перспектывы».

 

Кіраўнік метадычнага семінара, кандыдат педагагічных навук Н.Э. Шандроха пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з традыцыйнымі формамі рэалізацыі практыка-арыентаванага навучання студэнтаў, асноўнымі сярод якіх з'явіліся:

·     выкладанне дысцыплін і арганізацыя практычных заняткаў на базе СШ № 8 і гімназіі № 10;

·     правядзенне студэнтамі школьных урокаў і факультатываў (СШ № 38);

·     праца студэнтаў у якасці журы на штогадовай Міжнароднай канферэнцыі «Новыя філаматы» (гімназія № 1 імя Я.Ф. Карскага);

·     арганізацыя сумесных круглых сталоў з настаўнікамі на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі;

·     арганізацыя праходжання педагагічнай пераддыпломнай практыкі на базе СШ № 32, гімназіі №10 і інш.

·     напісанне студэнтамі дыпломных прац па заяўках школ;

·     праца студэнтаў 4-га курса па спецыяльнасці ў школе згодна з індывідуальным вучэбным планам;

·     практыка-арыентаваныя заданні на занятках і выніковай атэстацыі (дзяржэкзамене).

Таксама былі заслуханы прапановы з вопыту працы настаўнікаў і абмеркаваны перспектывы сумеснай працы школ і кафедры ў названым накірунку.

1

 

4

2011 МЕТАДЫЧНЫ СЕМІНАР «ПРАКТЫКА-АРЫЕНТАВАНАЕ НАВУЧАННЕ Ў ВНУ І ШКОЛЕ: ТРАДЫЦЫІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ». Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates