Педагагічная практыка
24 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце ў студэнтаў 5 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылася канферэнцыя па выніках педагагічнай практыкі, на якой прысутнічалі студэнты 4 курса. Словы віншавання выказала намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян.
Практыка праходзіла ў васьмі школах горада, дзве з якіх з’яўляюцца гімназіямі. Прадстаўнікі ад кожнай групы студэнтаў выказалі задавальненне базай практыкі, падзяліліся сваімі цяжкасцямі і радасцямі ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў і напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі на клас, шкадавалі, што практыка доўжыцца толькі адну чвэрць. У ходзе практыкі амаль усе студэнты ўпэўніліся ў правільным выбары сваёй будучай прафесіі і выказалі сваю любоў да дзяцей і жаданне працаваць у школе. Факультэцкі кіраўнік З.У. Шведава падвяла вынікі практыкі, падзякавала ўсім за добрую працу і агучыла ацэнкі, сярод якіх пераважаюць адзнакі ў 10 і 9 балаў. Па выніках практыкі быў аб’яўлены конкурс на лепшую прэзентацыю, якую, на жаль, не ўсе групы падрыхтавалі. Прадставілі сваё бачанне практыкі тры групы студэнтаў і адна студэнтка (Шарамет Г.), якая праходзіла практыку па месцы жыхарства. Усе прэзентацыі былі цікавымі, і кожная нечым уразіла. Бездакорнай па змесце і афармленні была прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў СШ №22 г. Гомеля. Прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў Гімназіі №36 г. Гомеля імя І. Мележа, уразіла ўласным вершам аб ходзе практыкі, прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў СШ №27 г. Гомеля – жартаўлівым характарам, а прэзентацыя Ганны Шарамет – улюблёнасцю ў сваю школу.
Верасень – вось жах студэнта!
Як на Галгофу прэтэндэнты,
Забыўшыся пра летні час,
Прыйшлі на практыку да вас.
Нас адпачынак не стамляе,
Але ўжо праца ўсіх чакае.
І вось амаль, амаль без страху,
Мы з аптымізмам усе на плаху.
Настроіў нас Яцухна добра.
Глядзім – і сэрца не дрыжыць.
А дзеткі тыя – у неба ростам.
І вось з урокаў ужо бяжыць.
А тут яно – знаёмства з класам.
Хацелі быць тады спецназам.
Але ўсё добра абышлося,
Што добрым знакам нам здалося.
І час паплыў, нібы аблокі.
Мы не паспелі міргнуць вокам,
Як чвэрць канец свой сустракала
І развітанне нас спаткала.
Шкада нам дзетак пакідаць…
Было ж і весела, і цікава.
З дабром мы будзем успамінаць
Каштоўную такую справу.