Канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”
4 красавіка2015 г. на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” праходзіла ХІ Гарадская канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”.
Напярэдадні канферэнцыі выкладчыкі філалагічнага факультэта, будучыя члены журы, пазнаёміліся з навуковымі работамі вучняў, якія хацелі браць удзел у гарадской навуковай вучняў.
У журы трох секцый канферэнцыі працавалі выкладчыкі філалагічнага факультэта: секцыя “Спадчына” – д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынская, к.ф.н. дац. З.У. Шведава, секцыя “Родная старонка” – к.ф.н. дац. С.А. Вяргеенка, секцыя “Искусство слова” – к.ф.н. дац. Т.М. Багаедава, к.ф.н. дац. Н.У. Суслава.
Прафесар кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынская выступіла на ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі. Для ўдзелу ў канферэнцыі былі адабраны лепшыя вучэбна-даследчыя работы вучняў. Прэзентацыя многіх вучнёўскіх работ уразіла неардынарнасцю прадстаўлення і крэатыўнасцю мыслення, асобныя работы вызначыліся арыгінальнасцю тэматыкі. Расце дастойная змена.