Далучэнне да паэзіі
На філалагічным факультэце адбылася творчая сустрэча з журналістам, паэтэсай Дземідзенка Людмілай Віктараўнай. Людміла Віктараўна – вядомы чалавек у нашым горадзе: з 1999 года па 2014 год працавала карэспандэнтам і кіраўніком аддзела навін тэлекампаніі “Нірэя” ў Гомелі. Удзельніца першых беларускіх ток-шоу, першага беларускага тэлевізійнага фестывалю. Аўтар і стваральнік шэрагу рэкламных, тэлевізійных і фестывальных фільмаў. Удзельніца ХV Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі" (Мінск, 2011г.).
У гонар Максіма Багдановіча
9 снежня мы адзначаем 130-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча – аднаго са стваральнікаў беларускай мастацкай літаратуры, паэта і празаіка, літаратурнага крытыка і публіцыста, перакладчыка і гісторыка літаратуры.
На філалагічным факультэце вырашылі адзначыць гэтую падзею шэрагам мерапрыемстваў: квэст “Лабірынты жыцця і творчасці М.Багдановіча”, чэлендж “Чытаем Багдановіча разам”, літаратурная гасцёўня “Загадка Багдановіча” і інш.
У квэсце “Лабірынты жыцця і творчасці М.Багдановіча” ўзялі ўдзел 8 каманд, якія спаборнічалі за права называцца лепшымі знатакамі біяграфіі і творчай спадчыны беларускага генія. Варта заўважыць, што сярод удзельнікаў былі не толькі прадстаўнікі філалагічнага факультэта, але і зборная каманда студэнцкага савета ўніверсітэта.
Аўтар і вядучая квэста Таццяна Пімінёнкава, студэнтка гр. БФ-31, адзначае: – З павагай і зацікаўленасцю патрэбна ставіцца да роднага! Я люблю сваю краіну і, канешне, славутых песняроў нашай зямлі. Зразумела, што нельга было пакінуць па-за ўвагай 130-годдзе са дня нараджэння таленавітага аўтара. Яго прага да жыцця, яго нязломная моц душы натхнілі мяне на стварэнне квэсту “Лабірынты жыцця і творчасці М.Багдановіча”. Я разумела, што студэнтаў вельмі цяжка зацікавіць нейкай віктарынай або нечым падобным. Па гэтай прычыне прыйшла думка зрабіць усё гэта ў фармаце гульні. І, хутчэй за ўсё, я не прагадала. Бачыла на тварах усмешкі і адчувала цудоўны настрой удзельнікаў, а гэта адна з галоўных мэт усяго, што мы робім. Я шчыра веру, што квэст дапамог маладым людзям яшчэ раз успомніць пра жыццё і дзейнасць выдатнага беларускага пісьменніка.
Анлайн-праект “Чытаем Багдановіча разам” аб'яднаў усіх аматараў вершаванага слова. Студэнты-філолагі і далучыўшыеся да іх біёлагі, школьнікі, выкладчыкі на працягу дзесяці дзён чыталі любімыя творы, напісаныя таленавітай рукою нацыянальнага паэта. – Удзел у гэтым чэленджы даў магчымасць не толькі мне яшчэ раз перачытаць творы Максіма Багдановіча, але і ўсім тым, хто сутыкаецца з беларускай літаратурай радзей, дазволіў далучыцца да такой прыгожай лірыкі, – гаворыць студэнт гр. РФ-21 Васіль Калінін. Як па-рознаму гучалі такія вядомыя з дзяцінства вершы… Напэўна, таму, што кожны чытаў свайго Багдановіча і расказваў сваю гісторыю разумення слова. Чытайце Максіма Багдановіча самі і разам з намі!
PS Вялікі дзякуй прафкаму студэнтаў за салодкі прыз для пераможцаў квэста!
Алена Кастрыца, дацэнт кафедры рускай і сусветнай літаратуры
Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі
9 снежня 2021 года з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча студэнтамі групы БФ-41 пад кіраўніцтвам куратара Шведавай З.У. была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя па творчасці Максіма Багдановіча «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі».
Прафарыентацыя абітурыентаў
08.12.2021 адбылася прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта ў асобах адказнага на факультэце за прафарыентацыйную работу З.У. Шведавай і студэнткі 4 курса спец. “Беларуская філалогія” Аляксандры Дрывайла з вучнямі 11-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 30 г.Гомеля” і ДУА “Сярэдняя школа № 49 г.Гомеля” на базе УА “Гомельскі дзяржаўны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі”.
Актуальные проблемы функционирования русского языка в международном образовательном пространстве
Декан филологического факультета Полуян Е.Н. приняла участие в работе III Международного научно-методического семинара «Актуальные проблемы функционирования русского языка в международном образовательном пространстве».
Семинар объединил преподавателей из Беларуси, Казахстана, России, Монголии, Италии.
Доклады были посвящены проблемам реализации совместных международных образовательных программ (Полуян Е.Н. (ГГУ имени Ф. Скорины, Беларусь) и Фаткиева Г.Т. (Кокшетауский университет им. Ш. Уалиханова, Казахстан); вопросам методики преподавания РКИ (Картушина Е.А. (Русская школа имени Л. Толстого (г. Милан, Италия), Нуртазина М.Б. (Евразийский национальный университет имени Л. Н. Гумилева (Казахстан), Шаповалова Е.Ю. (Донской государственный технический университет): использованию возможностей информационных технологий при обучении иностранных студентов (Зубарева А.Н., Помигуева Е.А., Режук З.В. (МИМДО ЮФУ), культуре речи (Карпенко И.Е. (МГУ, Москва).