Пленарное заседание L студенческой научной конференции «Актуальные проблемы языкознания и литературоведения»
7 апреля 2021 года на филологическом факультете ГГУ имени Ф. Скорины открылась L студенческая научная конференция «Актуальные проблемы языкознания и литературоведения». Форум молодых филологов ГГУ имени Ф. Скорины проходит в рамках университетской научной конференции "Дни студенческой науки" и Недели филологического факультета.
Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта
7 красавіка 2021 года ў рамках L універсітэцкай навуковай канферэнцыі «Дні студэнцкай навукі» і Дзён філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта. На выставе былі паказаны зборнікі навуковых артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый з публікацыямі маладых даследчыкаў-філолагаў нашай вну.
Подробнее: Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта
Абитуриент-2021, добро пожаловать на филологический факультет!
6 апреля доцент кафедры русской и мировой литературы Александр Фёдорович Берёзко посетил ГУО «Средняя школа № 4 им. В. Маркелова г. Гомеля», где встретился и провёл профориентационную беседу с выпускниками педагогических классов. Учащиеся с интересом прослушали информацию о требованиях для поступления на специальности, предлагаемые УО «Гомельский государственный университет имени Ф. Скорины», сферах профессиональной деятельности выпускников. Особый интерес у них вызвала информация о новых специальностях на филологическом факультете, открытых в 2021 году: «Русский язык и литература. Иностранный язык (китайский)» и «Белорусский язык и литература. Иностранный язык (английский)». В конце встречи Александр Федорович подробно ответил на интересующие абитуриентов вопросы.
Прафарыентацыйная сустрэча з выпускнікамі ДУА «Маложынская сярэдняя школа»
“Дзень адчыненых дзвярэй”-2021
3 красавіка 2021 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 40 вучняў са школ і каледжаў Гомеля (ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 37 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 55 г. Гомеля”, ДУА “Гімназія № 58 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 67 г. Гомеля”, УА “Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага”), Магілёва, Мінска, Калінкавіч, Рагачова, Добрушскага і Жлобінскага раёнаў, некаторыя вучні прыехалі з настаўнікамі і бацькамі. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфіка кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш.
З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў. Цікавую сустрэчу з конкурсамі і віктарынамі на інтэрактыўнай пляцоўцы, майстар-клас па напісанні кітайскага іерогліфа “шчасце”, прэзентацыю факультэта падрыхтавала і прадэманстравала ініцыятыўная група студэнтаў у складзе Пархоменка Яўгенія і Кавалёва Антона (БФ-41), Алдакушкінай Ніны і Мінавай Карыны (РФ-21), Кутоўскай Веранікі (РІ-11), Якаўленка Карыны (БФ-11).
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта, прадэманстравалі майстар-клас па напісанні кітайскага іерогліфа.
Выкладчык кафедры беларускай літаратуры, дацэнт Т.А. Фіцнер правяла экскурсію па музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры, дацэнт І.М. Афанасьеў сустрэў вучняў у літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка”, дзе асаблівае ўражанне на вучняў аказаў яго аповед аб захаванні памяці пра герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія з’яўляюцца ўраджэнцамі Гомельскай вобласці, і заклік збіраць, запісваць успаміны сваіх блізкіх аб падзеях мінулай вайны.
Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!