Працягваецца плённае супрацоўніцтва

Працягваецца плённае супрацоўніцтва паміж нашым універсітэтам і універсітэтам Хучжоў (правінцыя Чжэцзян) Кітайскай Народнай Рэспублікі. Прафесар кафедры беларускай літаратуры Анжэла Мікалаеўна Мельнікава, дацэнт кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы Лідзянкова Вольга Аляксандраўна, аспірант кафедры беларускай літаратуры Аляксандр Дакукін прынялі ўдзел у рабоце Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая была праведзена 17-19 лістапада на базе ўніверсітэта Хучжоў «Крос-культурная адукацыя ва ўмовах глабалізацыі: тэарэтычнае асэнсаванне і нацыянальныя практыкі рэалізацыі». Прафесар А. Мельнікава прадставіла даклад “Актуалізацыя класікі ў сучасных умовах”, В. А. Лідзянкова – “Нistorical fiction as an important instrument of cross-cultural education”, аспірант А. Дакукін – “Творчасць Алеся Разанава ў міжкультурным аспекце”.

ev

2011 Працягваецца плённае супрацоўніцтва. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates