Інфармацыйны ліст канферэнцыі

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

 


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў

пры ГДУ імя Ф. Скарыны

18 мая 2018 года

праводзяць

Міжнародную навуковую канферэнцыю

"Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час" 

Праблемнае поле канферэнцыі

  1. Археалогія. Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
  2. Традыцыйнае народнае мастацтва. Дойлідства. Жывапіс. Іканапіс. Кнігадрукаванне.
  3. Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
  4. Стылістыка.
  5. Гісторыя мовы. Этымалогія. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
  6. Дыялекталогія.
  7. Этналінгвістыка.
  8. Мастацкая літаратура.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і іншыя славянскія.

Просім Вас даслаць заяўку  на ўдзел у канферэнцыі і тэкст даклада на адрас Аргкамітэта да 10 красавіка 2018 года.

Арганізацыйны ўнёсак 18 бел. руб.

Матэрыялы канферэнцыі будуць выдадзены як зборнік навуковых артыкулаў. Удзельнікі атрымаюць зборнікі артыкулаў падчас работы канферэнцыі. Рассылка зборнікаў будзе ажыццяўляцца за кошт аўтараў. У электронным выглядзе зборнік можна будзе атрымаць у фармаце .pdf.

Патрабаванні да афармлення артыкулаў

1. Тэкст артыкула павінен уключаць: індэкс УДК, анатацыю памерам 5-7 радкоў на мове артыкула і на беларускай ці рускай мовах.

      - УДК размяшчаецца злева без абзаца, набіраецца 12 кеглем.

      - Прозвішча, ініцыялы аўтара размяшчаюцца праз 1 інтэрвал па цэнтры без абзаца, набіраюцца малымі літарамі 14 кеглем

      - Назва артыкула размяшчаецца праз 1 інтэрвал па цэнтры без абзаца, набіраецца малымі літарамі 14 кеглем.

      - Тэкст анатацыі размяшчаецца праз два інтэрвалы па шырыні, водступ для тэксту анатацыі 1,3, набіраецца 11 кеглем.

2. Аб'ём да 5 старонак

- Палі – усе па 2 см

- Шрыфт TNR, 12 кегль праз 1 інтэрвал

- Абзац 1,25 см.

- Тэкст артыкула набіраецца праз 1 інтэрвал пасля тэксту анатацыі 14 кеглем.

- Спасылкі на літаратуру даюцца ў квадратных дужках

3. Спіс выкарыстанай літаратуры і крыніц набіраецца праз 1 інтэрвал пасля асноўнага тэксту з абзаца 11 кеглем.

 

Матэрыялы, не прысвечаныя тэматыцы канферэнцыі і прысланыя пазней адзначанага тэрміну, разглядацца не будуць.

Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт удзельнікаў  канферэнцыі.

Адрас для карэспандэнцыі: Беларусь246019, г.Гомель, вул.Савецкая, 108, ГДУ імя Ф. Скарыны, кафедра беларускай мовы, Тарасенка Марыі Віктараўне, тэлефон 602-265.

E-mail: кафедра беларускай мовы: belchair*gsu.by

 

 

 

Заяўка

на ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі

«Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся:

праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час»

УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

 

Месца працы,

службовы адрас

 

 

 

Навуковая ступень, званне, пасада

 

 

 

Кантактныя тэлефоны (служб., маб., хатні)

 

 

 

Назва даклада

 

 

 

Секцыя

 

 

Хатні адрас:

 

 

E-mail

 

 

Форма ўдзелу ў канферэнцыі (вочная/завочная)

 

Патрэба ў жыллі

 

                                                                                                                               

2011 Інфармацыйны ліст канферэнцыі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates