Запрашаем на навуковую канферэнцыю
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны
запрашаюць да ўдзелу ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час» .
Канферэнцыя адбудзецца 18 мая 2018 года.