Навуковыя даследаванні - 2018
На працягу 2018 года навукоўцы кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны актыўна займаліся навукова-даследчай дзейнасцю. Выкладчыкі кафедры плённа працягвалі даследаванні па наступных навуковух накірунках:
"Фразеалагізмы як знакі мовы і культуры беларусаў" - навуковы кіраўнік д.ф.н. прафесар В.А. Ляшчынская;
"Народна-паэтычны дыскурс: моўныя сродкі стварэння звязнасці, вобразнасці і экспрэсіўнасці тэксту" – навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч;
“Міфалагічныя апавяданні Бранска-Гомельскага пагранічча: этналінгвістычнае лексікаграфічнае даследаванне” - навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч ;
“Стылістыка тэксту” - навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт А.М. Ермакова.
Асноўныя вынікі навуковых даследаванняў:
"Фразеалагізмы як знакі мовы і культуры беларусаў" - навуковы кіраўнік д.ф.н. прафесар В.А. Ляшчынская.
Выбарка і аналіз фразеалагізмаў як рэпрэзентантаў прасторавага кода культуры беларусаў паказвае на адбор найменняў прасторы, яе вымярэння, уяўлення як асновы ўтварэння вобразаў фразеалагізмаў, мэтай стварэння якіх з’яўляецца найперш ацэнка і характарыстыка чалавека, яго дзеянняў, знешніх прыкмет і ўнутраных якасцей, розных абстрактных паняццяў і з’яў навакольнай рэчаіснасці.
Прасторавая метафара найбольш выразна даводзіць нацыянальна-культурную канатацыю фразеалагізмаў як другасных знакаў мовы і культуры народа-стваральніка гэтых адзінак. Распрацаваны падыходы пабудовы і спосабы апісання фразеалагізмаў для складання артыкулаў слоўніка фразеалагізмаў новага тыпу.
Распрацаваныя тэарэтычныя пытанні пра адбор слоў-кампанентаў, прасторавую метафару як асноўны сродак утварэння фразеалагізмаў, аб узаемасувязі моўнага знака і знака “мовы” культуры беларусаў скарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы лекцый студэнтам, магістрантам, аспірантам па лінгвакультуралогіі, фразеалогіі, семасіялогіі, кагнітыўнай фразеалогіі, пры падрыхтоўцы новых падручнікаў, манаграфій, пры складанні слоўніка фразеалагізмаў новага тыпу.
"Народна-паэтычны дыскурс: моўныя сродкі стварэння звязнасці, вобразнасці і экспрэсіўнасці тэксту" - навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч
Даследаваны моўныя сродкі метафарызацыі і экспрэсівізацыі паэтычнага кантэксту пазаабрадавай лірыкі. У пазаабрадавых песнях актыўна выкарыстоўваюцца эўфанічныя сродкі выразнасці. Асананс стварае мілагучнасць і інтанацыйна-гукавую выразнасць маўлення, што звязана з арганічнай сувяззю песенных твораў з мелодыяй. Алітэрацыя перадае выразныя або рэзкія гукі прадметаў, падкрэслівае плаўнасць, мяккасць асобных гукаў, перадае лёгкі, павольны рух, навявае спакой і меланхолію або ўзмацняе псіхалагічны эфект перадачы пэўнага настрою – сумнага, мінорнага ці задумліва-элегічнага, прыўзнятага, а таксама бадзёрага, жыццярадаснага настрою. Рыфмарый пазаабрадавай народна-песеннай творчасці вызначаецца багаццем і разнастайнасцю
Сукупнасць розных моўных спосабаў стварэння эмацыянальна-ацэначнай канатацыі як важнейшага моўнага спосабу экспрэсівізацыі народна-песеннага дыскурсу ўтварае функцыянальна-семантычнае поле ацэначнасці. Лексічнымі сродкамі экспрэсівізацыі паэтычнага маўлення з’яўляюцца эмацыянальная лексіка, сінонімы, антонімы, уласныя імёны і агульнаўсходнеславянскія лексемы, якія ўжываюцца ў творах пад уплывам суседніх моў і культур.
Пры выкарыстанні вобразна-выяўленчых сродкаў пазаабрадавыя тэксты паводле стылістычных адметнасцей упісваюцца ў агульныя фальклорныя тэндэнцыі. Самы пашыраны троп пазаабрадавай лірыкі беларусаў – эпітэт. Атаясамліванне чалавечага і прыроднага жыцця, імкненне растлумачыць больш дэталёва перажыванні людзей праз з’явы прыроды спрыяла частаму выкарыстанню вобразнага паралелізму ў пазаабрадавых народных песнях. Менш пашыраныя ў пазаабрадавых творах метафары, параўнанні, гіпербалы, літоты. Часта ў беларускім народным пазабрадавым дыскурсе сустракаецца спалучэнне некалькі моўных сродкаў: эпітэты, метафары, параўнанні, вобразны паралелізм удала ўзаемазвязаны ў тэксце, што надае надзвычайную эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць пазаабрадаваму народна-паэтычнаму дыскурсу.
Уласцівы для беларускага пазаабрадавага фальклору і сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсівізацыі маўлення. Для даследаваных твораў надзвычай характэрныя паўторы розных тыпаў. Адзначаюцца як дэрывацыйныя, так і лексічныя паўторы. У большасці пазаабрадавых тэкстаў адзначаецца спалучэнне некалькіх відаў паўтору. Паўторы становяцца дзейсным сродкам экспрэсівізацыі паэтычнага кантэксту беларускай пазаабрадавай лірыкі.
Вынікі даследавання могуць выкарыстоўвацца пры вывучэнні фалькларыстыкі, лексікалогіі сучаснай беларускай мовы, культуралогіі, пры напісанні курсавых і дыпломных работ, пры распрацоўцы спецкурсаў і спецсемінараў па фалькларыстыцы, этналінгвістыцы, праблемах матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў.
Вынікі даследавання адлюстраваны ў друкаваных работ, сярод якіх: 1 падручнік, 4 артыкулы ў часопісах Рэспублікі Беларусь, рэкамендаваных ВАК, 3 артыкулы ў замежных часопісах, рэкамендаваных ВАК, 2 артыкулы ў зборніках навуковых прац, 1 матэрыялы навуковых канферэнцый (замежныя).
“Міфалагічныя апавяданні Бранска-Гомельскага пагранічча: этналінгвістычнае лексікаграфічнае даследаванне” -навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч
Вывучаны зафіксаваныя ў рэгіёне народныя ўяўленні па міфалогіі рэчыўнага свету, асаблівасці выўлення ў міфалогіі рэгіёна прадметаў і рэалій навакольнага рэчаіснасці. Праведзена этналінгвістычная характарыстыка міфонімаў, вызначаны агульнаславянскія лексемы, выяўлены лакальна-спецыфічныя міфалагічныя назвы, вывучаны ўзаемадзеянне і ўзаемаўплыў розных па моўных вытокаў мифонимов.
Ахарактарызаваны рэгіянальныя народныя ўяўленні аб міфалогіі расліннага свету, асаблівасці выявы ў міфалогіі рэгіёну раслін, дрэў, кветак і іх частак. Праведзена матывацыйна-дерывацыйная характарыстыка міфонімаў, вызначаны асноўныя спосабы і мадэлі дэрывацыі міфонімнай лексікі рэгіёна, выяўлены тыпы матывацыі ўзнікнення словаўтваральных тыпаў міфонімаў.
Было праведзена вывучэнне выяўленых у рэгіёне народных уяўленняў аб міфалогіі жывёльнага свету, дадзена іх характарыстыка, пазначаны асаблівасці адлюстравання ў міфалогіі рэгіёну жывёл, птушак, насякомых, паўзуноў, названы асноўныя функцыі вобразаў жывёльнага свету ў міфалагічных апавяданнях. Вылучаны вобразна-выяўленчыя сродкі мовы міфалагічных апавяданняў Гомельска-Бранскага памежжа, вызначаны асноўныя тыпы і стылістычныя функцыі тропаў у мове міфалагічнай прозы памежжа.
Вынікі даследавання могуць прымяняцца пры выкладанні курсаў лексікалогіі сучаснай беларускай мовы, гісторыі беларускай мовы, стылістыкі і культуры маўлення, фалькларыстыкі, а таксама пры падрыхтоўцы спецкурсаў і спецсемінараў па этналінгвістыцы, краязнаўстве, перакладазнаўстве.
“Стылістыка тэксту” - навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт А.М. Ермакова
Даследаваны граматычныя адметнасці тэкстаў рознай жанравай-стылявой прыналежнасці і выяўлена ўзаемазалежнасць граматычнай варыянтнасці і стылістычных рыс тэксту.