Міжнародная навуковая канферэнцыя “Фразеалогія ў кантэксце сумежных навук”

12 – 13 кастрычніка 2020 года на філалагічным факультэце Ужгарадскага  нацыянальнага ўніверсітэта (Україна) адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Фразеалогія ў кантэксце сумежных навук”, наладжаная ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння доктара філалагічных навук прафесара В. М. Макіенкі,  ганаровага старшыні Камісіі па славянскай фразеалогіі пры Міжнародным камітэце славістаў.

 

Праграма канферэнцыі давяла аб актыўнасці вучоных з розных краін свету: у ёй бралі ўдзел больш за сто фразеолагаў і парэміёлагаў з Беларусі, Германіі, Грузіі, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны, Чэхіі і інш. Ад Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны былі заяўлены тры даклады прафесараў У. І. Коваля, В. А. Ляшчынскай, А. У. Нічыпорчык і даклад магістранта філалагічнага факультэта А. Аксёнчыкавай-Біруковай.

Канферэнцыя працавала ў рэжыме оn-line, яе вяла доктар філал. навук прафесар Ужгарадскага  нацыянальнага ўніверсітэта вядомы фразеолаг Н. Ф. Венжыновіч, з якой у гомельскіх калег даўнія сувязі і трывалыя навуковыя інтарэсы па фразеалогіі. У першы дзень работы канферэнцыі на пленарным пасяджэнні выступіла прафесар кафедры беларускай мовы В. А. Ляшчыскай  з дакладам “Метафарычнае вымярэнне хуткасці працякання часу ў беларускай фразеалогіі”.

20201012-103509

 

20201012-112534

2011 Міжнародная навуковая канферэнцыя “Фразеалогія ў кантэксце сумежных навук”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates