Абмеркаванне кандыдацкай дысертацыі
25.05.2021 адбылося пасяджэнне пашыранага навукова-метадычнага семінара кафедры беларускай мовы па абмеркаванні дысертацыйнага даследавання Слівец Вольгі Рыгораўны “Анамастычная прастора беларускай мастацка-біяграфічнай прозы другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя”, прадстаўленага на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова.
Саіскальнік вучонай ступені В.Р. Слівец выступіла з дакладам па тэме дысертацыі, дала аргументаваныя адказы на ўсе зададзеныя ёй пытанні прысутнымі. З водгукам апаніруючай арганізацыі аб дысертацыйным даследаванні выступіла прызначаны эксперт к.ф.н. дацэнт Шведава З.У.
У выніку галасавання (усе – “за”) вырашылі, што ёсць усе падставы для рэкамендавання дысертацыйнага даследавання Слівец Вольгі Рыгораўны “Анамастычная прастора беларускай мастацка-біяграфічнай прозы другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя” да абароны на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова.