Паходжанне ўласных імёнаў у беларускім іменаслове



17 студзеня 2018 года дацэнт  кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Н.А. Багамольнікава правяла гутарку-прэзентацыю ў групе ПСз-11 на тэму “Паходжанне ўласных імёнаў у беларускім іменаслове”.

Студэнты даведаліся аб перыядызацыі імён. Кожнаму перыяду была дадзена падрабязная характарыстыка. Цікавым момантам было абмеркаванне псіхалагічнага ўздеяння імён на асобу. 

Сучасная форма іменавання ўсходніх славян



17 студзеня 2018 года  студэнты групы ПСз-12  мелі магчымасць паўдзельнічаць у гутарцы-прэзентацыі на тэму “Узнікненне і фарміраванне трохчленнай формулы ідэнтыфікацыі асобы ва ўсходніх славян”, якую правяла дацэнт  кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Н.А. Багамольнікава.

Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення, фарміравання і функцыянавання ўласных імёнаў, імёнаў па бацьку і прозвішчаў у антрапаніміі ўсходніх славян, у тым ліку і беларусаў. Студэнтам цікава было даведацца, што першым элементам афіцыйнага наймення асобы з’яўляецца імя, а вось  прозвішчы ўзніклі ў формуле  самымі апошнімі.



 

 

ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове

З 09.01.2018 па 11.01.2018 г. на базе ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй” праходзіў ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове сярод навучэнцаў 9–11 класаў. У рабоце журы алімпіяды прымалі ўдзел выкладчыкі кафедры беларускай мовы: дац. А.М. Воінава, дац. А.М. Ермакова, дац. Л.М. Мінакова, дац. Л.В. Паплаўная, дац. З.У. Шведава, ст.выкл. Л.П. Дземідзенка.

Новыя манаграфіі Івана Штэйнера

 

Іван Штэйнер

Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть

Што такое смех, якім з усіх жывых на Зямлі Бог надзяліў толькі чалавека? Мáе смех сацыяльныя і нацыянальныя адрозненні, ці ён універсальны? Чаму смех заўсёды са слязьмі звязаны? Навошта “пры смеху” баліць сэрца, а канцом радасці бывае смутак” (Саламон)? На гэтыя пытанні спрабуе даць адказ аўтар, аналізуючы маладаследаваныя гумарыстычна-сатырычныя творы Янкі Купалы, А. Мрыя, Л. Савёнка, Ніла Гілевіча, Р. Семашкевіча, В. Дубінкі, А. Наварыча на фоне класічных узораў Рабле, Мора, Бранта, Грымэльсгаўзэна, Свіфта, Вальтэра, Гашака і, найперш, Эразма Ратэрдамскага з яго славутай “Пахвалой Дурасці”, якая сталася квінтэсэнцыяй еўрапейскага смеху апошніх пяці стагоддзяў. Манаграфія правакуе на роздум пра унікальнасць беларускага смеху, бо менавіта трагічны разлом смех/слёзы і вызначае сутнасць нацыянальнага менталітэту. Адрасуецца кніжніку-інтэлектуалу і шараговым чытачам, што атрымліваюць задавальненне ад горкай усмешкі, а не рогату.

Ілюстрацыя на вокладцы: карціна Франса Вербеека “Гандаль дурнямі, або высмейванне людскога глупства”.





 

 

Іван Штэйнер

Валадар над усім:

канцэпт голаду ў беларускай

і сусветнай літаратуры

 

Кніга прысвечана канцэпту голаду ў нацыянальнай і сусветнай мастацкай традыцыі. На аснове велізарнай колькасці яскравых прыкладаў з мастацкай літаратуры паказаны ўплыў дэфіцыту ежы на фармаванне светапогляду творцы, ягонае ўспрыманне і ўвасабленне рэчаіснасці, падкрэсліваецца цесная знітаванасць  фізічнага стану пісьменніка з духоўнымі памкненнямі, паказана роля голаду ў жыцці грамадства розных часоў і народаў – ад антычнасці да сучаснасці. Карэлюецца славуты тэзіс Ф. Шылера аб тым, што  “каханне і голад кіруюць светам”, які патрэбна цяпер падаваць у  рэдакцыі Васіля Быкава: “Голад – гаспадар над усім”.

Разлічана на кніжніка-інтэлектуала і на масавага чытача, выдатна наталяючага кніжны голад. 




ПОЗДРАВЛЯЕМ ПОБЕДИТЕЛЕЙ!!!

В І Н Ш У Е М

ВЫПУСКНІКОЎ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА –

ПЕРАМОЖЦАЎ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ

СТУДЭНЦКІХ НАВУКОВЫХ РАБОТ 2017 ГОДА

 

 

І КАТЭГОРЫЯ:

  • ІГНАЦЕНКАМ.В.

Медицинская тема в художественном пространстве фольклора и литературы

Навуковы кіраўнік – Азарава І. Б., ст. выкладчык каф. рускай і сусветнай літаратруры

 

 

ІІ КАТЭГОРЫЯ:

  • ЗУБАРАВА К.С.

Жанровое своеобразие романа-антиутопии

Навуковы кіраўнік – Грачанікава Я. Л., ст. выкладчык каф. рускай і сусветнай літаратруры  

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates