Размышляем о смысле жизни, или очередное заседание "К.Л.У.М.Б.Ы."



15 студзеня на філалагічным факультете адбылася ўжо другая “К.Л.У.М.Б.А”.  Але магло так здарыцца, што  вы запямятавалі сэнс гэтай цікаўнай назвы або ніколі яе не чулі.  На такі выпадак ёсць зусім простая расшыфроўка: гэта сустрэчы неабыякавых да творчасці людзей,  якіх аб’ядноўвае, як бы гэта пафасна не гучала, любоў да літаратуры, а таксама жаданне разважаць.

Вось і на гэты раз у вечер пятніцы сабраліся тыя, (хто, відаць, не вельмі спяшаўся дадому :), каб паразмаўляць на тэму сэнса быцця і паспрабаваць знайсці адказ на адно з вечных пытанняў: “Навошта тут жівем?”   

Для гэтага прысутным было прапанавана некалькі псіхалагічных гульняў, якія дапамаглі бліжэй пазнаеміцца адзін з адным і стварыць па-сапраўднаму шчыры настрой.

Але ж самае важнае было наперадзе – (?) што, як не паэзія, можа дапамагчы зразумець сэнс свайго існвання? Чыталі ўсё: ад філасоўскай лірыкі Маякоўскага да ўрыўкаў з “Маленькага прынца” Экзюперы. Акрамя гэтага, ужо было сказана, што людзі прыходзяць на “К.Л.У.М.Б.У.” творчыя, таму ніхто не здзівіўся, калі адна з прысутных знайшла  адказ на пастаўленнае пытанне ў тэкстах рускага рэпера Васі Абломава.

Пасля першай часткі вечара быў зроблен маленькі перапынак, у час якога  людзі пілі гарбату, слухалі “сапраўдную” музыку і дзяліліся сваімі ўражаннямі.

Другая палова мерапрыемства пачалася з відэа, на якім выкладчыкі філалагічнага факультэта адказвалі на розныя пытанні і тым самым малявалі карціну свайго светаўспрымання.

А потым гэта “віртуальнае інтэрв’ю” перанеслася ў рэальнасць: спецыяльныя госці “К.Л.У.М.Б.Ы” (выкладчыкі філалагічнага і гістарычнага факультэтаў)  расказвалі гісторыі з свайго жыцця, яшчэ не раз дэкламавалі свае і “чужыя” вершы.

Напрыканцы вечара адзін з прысутных паглядзеў на гадзіннік і здзівіўся, як хутка праляцеў час. На мой погляд, гэта лепшая падзяка для тых, хто стварае такія мерапрыемствы. Вы са мной згодны?
























2011 Размышляем о смысле жизни, или очередное заседание "К.Л.У.М.Б.Ы.". Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates