“Дзень адчыненых дзвярэй” - 2016
- Подробности
- Просмотров: 1135
26 сакавіка 2016 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 20 вучняў са школ г. Гомеля (СШ № 13, 22, 24, 38) і вобласці (Чачэрск, Лоеў, Рэчыца), некаторыя вучні прыехалі з бацькамі. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта У.А. Бобрык, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў.
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па ўсіх кафедрах, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым вучні наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.
Загадчык кафедры беларускай літаратуры прафесар І. Ф. Штэйнер правёў экскурсію вучняў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Выніковая канферэнцыя па педагагічнай практыцы - 2016
- Подробности
- Просмотров: 1130
25 сакавіка 2016 года на філалагічным факультэце ў студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылася выніковая канферэнцыя па педагагічнай практыцы. Практыка праходзіла ў васьмі школах горада, чатыры з якіх з’яўляюцца гімназіямі. Прадстаўнікі ад кожнай групы студэнтаў выказалі задавальненне базай практыкі, падзяліліся сваімі цяжкасцямі і радасцямі ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў і напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі на вучня, шкадавалі, што практыка толькі месяц. У ходзе практыкі амаль усе студэнты ўпэўніліся ў правільным выбары сваёй будучай прафесіі і выказалі сваю любоў да дзяцей і жаданне працаваць у школе. Факультэцкі кіраўнік практыкі З.У. Шведава падвяла вынікі, падзякавала ўсім за добрую працу і агучыла ацэнкі, сярод якіх пераважае адзнака ў 9 балаў. Прыемна, што выступленні студэнтаў суправаджаліся відэаматэрыялам. Цудоўныя прэзентацыі, відэа і фотаздымкі падрыхтавалі групы студэнтаў, якія праходзілі педагагічную практыку ў сярэдняй школе №57 г. Гомеля пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай мовы Л.П. Дземідзенка, у СШ № 22 – пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай літаратуры дац. А.В. Брадзіхінай, у гімназіі № 10 – пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай мовы дац. Н.П. Цімашэнка, у гімназіі № 14 – пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай літаратуры А.М. Сіразтдзінавай, у гімназіі № 36 імя І. Мележа – пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай літаратуры дац. В.І. Яцухна, у гімназіі № 56 – пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай мовы дац. Л.М. Мінаковай.
Подробнее: Выніковая канферэнцыя па педагагічнай практыцы - 2016
“Свабодны выбар” - 2016
- Подробности
- Просмотров: 1275
19 сакавіка2016 г. на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” праходзіла 12-я гарадская канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”. Для ўдзелу ў канферэнцыі папярэдне былі адабраны лепшыя вучэбна-даследчыя работы вучняў горада Гомеля і Гомельскай вобласці выкладчыкамі розных факультэтаў, у тым ліку і філалагічнага. На гэты раз канферэнцыя перарасла ўзровень гарадской і магла б па праву называцца міжнароднай, паколькі ў ёй бралі ўдзел вучні старэйшых класаў адной са школ г. Чарнігава (Україна). Выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі ў складзе экспертнай камісіі трох секцый канферэнцыі: секцыя “Спадчына” – д.ф.н., праф. В.А. Ляшчынская, к.ф.н., дац. З.У. Шведава, секцыя “Родная старонка” – к.ф.н., дац. С.А. Вяргеенка, к.ф.н., дац. А.А. Кастрыца, секцыя “Искусство слова” – к.ф.н., дац. Т.М. Багаедава, к.ф.н., дац. Н.У. Суслава. Прэзентацыя многіх работ уразіла неардынарнасцю прадстаўлення і крэатыўнасцю мыслення.
Встреча с поэтами
- Подробности
- Просмотров: 861
В рамках недели поэзии прошла ещё одна встреча с поэтами на филологическом факультете.Она долгожданная. Давно мы ждали встречи с Еленой Асенчик в роли не преподавателя, а поэта, лауреата многих литературных премий. После выступлений Елены свои стихи читали ее коллеги - Члены клуба "31 меридиан" - Наталья Иванова, Алла Белькевич, Алексей Марусов, Стася Кацюргина. 2 часа поэтической встречи - это праздник слова, погружение в свет поэтических образов, пребывание в той стихии, которую избрали для себя как главное в жизни филологи!
20 лет создания Союзного государства
- Подробности
- Просмотров: 691
2 апреля этого года исполняется 20 лет создания Союзного государства России и Беларуси. Именно этой теме был посвящён прошедший 29.03. информационный кураторский час в группе РФ – 22. Студенты с интересом прослушали информацию о достижениях и перспективах развития Союзного государства.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Кафедра белорусской литературы
- Кол-во материалов:
- 157
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 434
-
Кафедра белорусской культуры и фольклористики
- Кол-во материалов:
- 335
-
Кафедра русской и мировой литературы
- Кол-во материалов:
- 314
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 3
-
Кафедра русского, общего и славянского языкознания
- Кол-во материалов:
- 546