Выступленне навучэнцаў 9 “Б” класа ДУА “Гімназія № 10”



Універсітэцкія суботы-2017На кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны стала ўжо добрай традыцыяй арганізоўваць сустрэчы выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта з лепшымі настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, выпускнікамі філалагічнага факультэта, а апошнім часам яшчэ і з іх вучнямі, удзельнікамі навуковых канферэнцый навучэнцаў, розных конкурсаў, ініцыятарамі і арганізатарамі якіх з'яўляюцца выкладчыкі нашага ўніверсітэта.

І адной з апошніх сустрэч, якая была арганізавана ў межах міжнароднай навуковай канферэнцыі “Скарына і наш час” да святкавання 500-годдзя кнігадрукавання, што адбылася 20 кастрычніка 2017 года ў час адкрыцця Скарынаўскага кабінета на філалагічным факультэце з цікавымі і творчымі вучнямі 9 “Б” класа гімназіі № 10 горада Гомеля Аляксандрам Шпакоўскім і Аляксандрсам Янкоўскім, якія пад кіраўніцтвам свайго настаўніка беларускай мовы і літаратуры С. У. Несцяровіча, выпускініка філалагічнага факультэта, падрыхтавалі навукова-метадычную работу аб арганізацыі цікавасці вучняў да вывучэння спадчыны Скарыны, усведамлення яго асобы і выхавання гонару маладога пакалення за тытанічную працу выдатнага прадстаўніка беларусаў для развіцця кнігадрукавання, распаўсюджання ідэй гуманізму і асветніцтва, навукі і культуры. Вучні прадставілі толькі частку сваёй навуковай работы – “Вывучаем і прадстаўляем Скарыну”, якая выклікала вялікую цікавасць, высокую ацэнку ўзроўня навуковага і творчага патэнцыялу прадстаўленага праекта вучняў, іх выключнага валодання беларускай мовай, артыстызму і ўмення свабодна трымацца перад вялікай аўдыторыяй, дасведчанасці і глыбіні вывучэння пытання з уменнем новага пакалення ў выкарыстанні магчымасцей камп’тарных тэхнічных сродкаў.

Адзназначна вырашана: арганізаваць яшчэ адну сустрэчу гэтых вучняў з шырокай аўдыторыяй студэнтаў філалагічнага факультэта для ілюстрацыі і прапаганды творчасці, навуковай работы будучых настаўнікаў, ад працы якіх якіх у многім залежыць навукова-даследчая работа вучняў.

 Ляшчынская В.А.

 

 

 

2011 Выступленне навучэнцаў 9 “Б” класа ДУА “Гімназія № 10” . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates