Да Міжнароднага дня філолага

25 мая 2018 года ў рамках Міжнароднага форуму русістаў “Камунікатыўныя пазіцыі рускай мовы ў славянскім паграніччы: двухмоўе і міжмоўная інтэрферэнцыя”, які праходзіў у Філіяле ФДБАУ ВА «Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага» в г. Навазыбкаве, у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны адбыўся вэбінар “Вопыт рэалізацыі сумесных расійска-беларускіх даследчых і палявых праектаў па этналінгвістыцы, фалькларыстыцы, анамастыцы: Бранск – Гомель – Смаленск – Віцебск – Магілёў”.

 


На вэбінары былі прадстаўлены чатыры тэхналагічныя пляцоўкі:

-         “Фальклор і мова Бранска-Гомельскага пагранічча” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Старадубец С. Н. (Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага);

-         “Асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры расійска-беларускага пагранічча: з вопыту навуковых даследаванняў” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Станкевіч А.А. (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны);

-         “Адлюстраванне моўных кантаўктаў ў анамастыцы прыгранічча” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Мезенка А.М. (Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава);

-         “Слоўнік магілёўска-смаленскіх пагранічных гаворак” – навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт Шапавалава Л.І. (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова).

Навуковы кіраўнік шматлікіх беларуска-расійскіх навукова-даследчых праектаў д.ф.н. прафесар кафедры беларускай мовы Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч падзялілася вопытам сумеснай навукова-даследчай працы беларускіх і расійскіх філолагаў і этнографаў.

Пра сумесную навукова-метадычную дзейнасць ГДУ імя Ф. Скарыны і Філіяла ФДБАУ ВА «Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага» в г. Навазыбкаве гаварыла дэкан філалагічнага факультэта к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Палуян.

Загадчык кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Воінава нагадала ўдзельнікам форуму пра важнасць правядзення сумесных навуковых канферэнцый і запрасіла ўдзельнікаў інтэрнэт-семінара да ўдзелу ў навуковых канферэнцыях, якія ладзіць кафедра.

Сваімі ўражаннямі ад выканання беларуска-расійскіх навуковых праектаў, а таксама вынікамі даследаванняў гаворак, фальклору, міфалогіі тэрыторыі Гомельска-Бранскага пагранічча падзяліліся выканаўцы беларуска-расійскіх навукова-даследчых праектаў д.ф.н. прафесар Валянціна Станіславаўна Новак, к.ф.н. дацэнт кафедры беларускай мовы Кацярына Львоўна Хазанава, к.ф.н. дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Алена Аляксандраўна Кастрыца.

                                                                                                                               

2011 Да Міжнароднага дня філолага. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates