Навукова-практычная канферэнцыя "Пошук"
27.10.2018 на базе УА “ГАІРА” праходзіла Гомельская абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў “Пошук”. Выкладчыкі кафедры беларускай мовы праф. В.А. Ляшчынская, дац. З.У. Шведава былі задзейнічаны ў рабоце журы секцыі “Лінгвістыка” (беларуская мова).
Папярэдне работы вучняў былі прачытаны і прааналізаваны нашымі выкладчыкамі (праф. В.А. Ляшчынская, дац. Л.М. Мінакова, дац. З.У. Шведава, дац. Л.В. Паплаўная), для ўдзелу ў канферэнцыі адабраны лепшыя работы.
На канферэнцыі вучні павінны былі прадставіць сваю работу, даказаўшы яе актуальнасць, паказаўшы асноўныя вынікі работы, пры гэтым улічвалася якасць мультымедыйнай прэзентацыі, валоданне мовай і кругагляд аўтара работы. Вучні прадэманстравалі зацікаўленасць у навуковай працы і жаданне прадаўжаць тэму даследавання.
Віншуем усіх удзельнікаў канферэнцыі і іх настаўнікаў!