Далучэнне да навукі
3 снежня 2018 года адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. скарыны (група БФ-11) з доктарам філалагічных навук прафесарам, прафесарам кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны Ляшчынскай Вольгай Аляксееўнай. Вольга Аляксееўна прапанавала пачынаючым філолагам погляд на фразеалагізмы як знакі мовы і культуры беларусаў.
На сустрэчы прысутнічалі таксама дацэнт кафедры беларускай мовы Ермакова Алена Мікалаеўна і куратар групы Панкова Наталля Міхайлаўна. Студэнты мелі магчымасць пазнаёміцца з кнігамі В.А. Ляшчынскай, а таксама задаць прафесару пытанні, звязаныя з яе навуковай і вучэбнай дзейнасцю.