Студэнцкая навуковая канферэнцыя. Секцыя 3 "Стылістыка мовы мастацкага твора"
19 красавіка 2019 у рамках ХLVІIІ студэнцкай навуковай канферэнцыі «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства» ў аўдыторыі 2-27 корпуса № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося пасяджэнне секцыі № 3 “Стылістыка мовы мастацкага твора”. Удзел у пасяджэнні прынялі студэнты філалагічнага факультэта дзённай і завочнай формаў навучання, у кола навуковых цікавасцей якіх уваходзіць беларуская мова як сродак увасаблення мастацкай задумы аўтара. На навуковым пасяджэнні прысутнічалі таксама выкладчыкі кафедры беларускай мовы.
Кіраўнік секцыі д.ф.н. прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч прывітала ўсіх прысутных і распачала навуковую канферэнцыю. Сакратаром секцыйнага пасяджэння выступіла студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Васіліна Глузд.
Выступоўцы ў сваіх паведамленнях падзялілася вынікамі навуковых даследаванняў, большасць з якіх працягваецца ўжо не адзін год. Узровень падрыхтаваных паведамленняў сведчыў, што пачынаючыя мовазнаўцы зацікаўлены стылістычным аналізам мастацкіх і фальклорных твораў і адносяцца да навуковай дзейнасці адказна і мэтанакіранава. Адзначаным навуковым намаганням студэнтаў спрыяюць заняткі ў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі і натхнёнае навуковае кіраўніцтва выкладчыкаў кафедры беларускай мовы.
Большасць дакладаў, прачытаных на секцыі "Стылістыка мовы мастацкага твора", была рэкамендавана да друку.