Запрашаем да ўдзелу
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў
пры ГДУ імя Ф. Скарыны
22 лістапада 2019 года
праводзяць
Міжнародную навуковую канферэнцыю “Святло Скарынавых ідэй”,
прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В.Анічэнкі
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Асоба прафесара У.В.Анічэнкі і яго роля ў развіцці беларускай лінгвістыкі.
- Эпоха і справы Скарыны.
- Традыцыі Скарыны.
- Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе.
- Праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
- Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы.
- Беларуская лексікаграфія.
- Актуальныя пытанні анамастыкі.
- Міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты.
- Дыскусійныя пытанні этналінгвістыкі.
- Мова і сродкі масавай камунікацыі.
- Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.
- Стылістыка мастацкага слова.
- Літаратуразнаўства.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і іншыя славянскія.
Просім Вас даслаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі і тэкст даклада на адрас Аргкамітэта да 20 лістапада 2019 года.
Арганізацыйны ўнёсак 10 бел. руб.
Удзельнікам зборнік будзе высылацца ў электронным выглядзе (у фармаце .pdf) на ўказаны імі адрас электроннай пошты пры паўторным запросе на адрас Аргкамітэта пасля канферэнцыі. Рассылка праз паштовыя аддзяленні Аргкамітэтам не прадугледжана.
Патрабаванні да афармлення артыкулаў
- Прозвішча, ініцыялы аўтара размяшчаюцца праз 1 інтэрвал па цэнтры без абзаца, набіраюцца курсівам малымі літарамі 14 кеглем
- Назва артыкула размяшчаецца праз 1 інтэрвал па цэнтры без абзаца, набіраецца вялікімі літарамі 14 кеглем.
- Тэкст артыкула падаецца праз 2 інтэрвалы пасля назвы
- Аб'ём - да 5 старонак
- Палі – усе па 2 см
- Шрыфт TNR, 14 кегль праз 1 інтэрвал
- Абзац 1,25 см.
- Спасылкі на літаратуру даюцца ў квадратных дужках
- Спіс выкарыстанай літаратуры і крыніц набіраецца праз 1 інтэрвал пасля асноўнага тэксту з абзаца 11 кеглем.
Матэрыялы, не прысвечаныя тэматыцы канферэнцыі і дасланыя пазней адзначанага тэрміну, разглядацца не будуць.
Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
Адрас для карэспандэнцыі: Беларусь246019, г.Гомель, вул.Савецкая, 108, ГДУ імя Ф. Скарыны, кафедра беларускай мовы Тарасенка Марыі Віктараўне. Т. 602-265.
E-mail: кафедра беларускай мовы: belchair*gsu.by
Заяўка
на ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі
“Святло Скарынавых ідэй”,
прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В.Анічэнкі
УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”
Прозвішча, імя, імя па бацьку
|
|
Месца працы, службовы адрас |
|
Навуковая ступень, званне, пасада |
|
Кантактныя тэлефоны (служб., маб., хатні) |
|
Назва даклада |
|
Секцыя |
|
Хатні адрас: |
|
|
|
Форма ўдзелу ў канферэнцыі (вочная/завочная) |
|
Патрэба ў жыллі |
|