Да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава
7 кастрычніка 2019 г. на філалагічным факультэце дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай і групай студэнтаў БФ-21 была арганізавана і праведзена літаратурная гасцёўня, прысвечаная 95-годдзю з Дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Васіля Быкава.
Удзельнікі і госці гасцёўні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Васіля Быкава, падрыхтавалі і прадэкламавалі ўрыўкі з твораў пісьменніка. Вядучымі гасцёўні былі студэнткі Дземідовіч Вераніка, Дрывайла Аляксандра, Цапалава Ангеліна, якія падрыхтавалі цікавую прэзентацыю. У рамках літаратурнай гасцёўні быў праведзены конкурс на лепшае чытанне прозы па творах В. Быкава. Усе чытачы стараліся, а кампетэнтнае журы ў складзе выкладчыкаў кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынскай, А.М. Ермаковай і Н.М. Панковай выбрала лепшых пяць канкурсантаў: Барадзін Вераніка, Бычык Кацярына, Дзядкова Алеся, Ніцыеўская Катрын, Шчарбатая Ангеліна.
У госці да студэнтаў-філолагаў былі запрошаны туркменскія студэнты 2 курса геолага-геаграфічнага факультэта, якім цікава было паслухаць прыгажосць беларускага слова і нават паказаць сваё майстэрства чытання верша на беларускай мове, якое прадэманстраваў Сараеў Джэйхун.
Шведава З.У.