Кафедра белорусской культуры и фольклористики
Загадчык кафедры - доктар філалагічных навук прафесар НОВАК Валянціна Станіславаўна.
На кафедры працуюць 6 выкладчыкаў, сярод іх – 1 доктар філалагічных навук і 4 кандыдаты філалагічных навук.
Кафедра беларускай культуры была створана ў верасні 1993 года ў выніку рэарганізацыі кафедры этыкі, эстэтыкі і гісторыі культуры. Узначальваў кафедру кандыдат філалагічных навук, дацэнт Дзмітрый Дзмітрыевіч Паўлавец.
У красавіку 2007 года на базе кафедры беларускай культуры была створана кафедра беларускай культуры і фалькларыстыкі. Перспектыўнымі накірункамі навуковых даследаванняў кафедры з'яўляюцца: вывучэнне гісторыі культуры Гомельшчыны і ўкладу ўраджэнцаў Гомельшчыны ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі, рэгіянальна-лакальнае даследаванне фальклору Гомельшчыны, Гомельска-Бранска-Чарнігаўскага памежжа, праблем ўзаемадзеяння рознаэтнічных фальклорных традыцый, удзел у мерапрыемствах, прысвечаных вывучэнню народнай спадчыны (праводзяцца раённымі аддзеламі культуры).
За кафедрай замацавана 7 дысцыплін, з іх 3 - агульнапрафесійнага цыкла ("Славянская міфалогія", "Фалькларыстыка", "Гісторыя і тэорыя сусветнай культуры"), 4 - сацыяльна-гуманітарнага цыкла ("Беларусазнаўства", "Беларуская мова (прафесійная лексіка)", "Культуралогія", “Русский язык как иностранный”), 1 - факультатыўная (“Універсітэтазнаўства”).
Выкладчыкі кафедры ажыццяўляюць кіраўніцтва вучэбнай фальклорнай практыкай.
У магістратуры ў 2017\2018 г. па кафедры навучаецца 1 магістрант.
Перспектыўныя кірункі навуковых даследаванняў кафедры:
- Рэгіянальна-лакальнае даследаванне фальклору Гомельшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі;
- Народная міфалогія беларусаў;
- Міфалогія і фальклор беларусаў у кантэксце традыцыйнай культуры славян;
- Этнафалькларыстыка;
- Традыцыйная духоўная культура беларусаў;
- Этналінгвістыка;
- Этнакультуралогія;
- Гісторыя беларускай мовы, лексікалогія, навуковая тэрміналогія;
- Гісторыя культуры Гомельшчыны, ўклад ураджэнцаў Гомельшчыны ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі.
Вучэбныя дысцыпліны:
- Фалькларыстыка
- Славянская міфалогія
- Культуралогія
- Беларусазнаўства
- Гісторыя і тэорыя сусветнай культуры
- Беларуская мова (прафесійная лексіка)
- Універсітэтазнаўства
- Руская мова як замежная
На сённяшні дзень выкладчыкамі кафедры выконваюцца наступныя навуковыя тэмы:
1) 16-51 «Фальклор Гомельшчыны: этнічны і рэгіянальна-лакальны аспекты» Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Экономика и гуманитарное развитие белорусского общества» 1.2.06 на 2016 – 2020 гг. (навуковы кіраўнік – Новак В.С., доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі);
2) ГБ 16-12 “Традыцыйная духоўная культура беларусаў: фальклорна-этнаграфічны і этналінгвістычны аспекты” (навуковы кіраўнік – Новак В.С., доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі) (за кошт другой паловы дня).
Пры кафедры плённа працуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя.
Адметная асаблівасць вучэбна-метадычнай і навуковай работы кафедры – выданане зборнікаў матэрыялаў па народнай духоўнай культуры Гомельшчыны.